Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


Паводле інфармацыі аб’яднання былых сілавікоў BELPOL, «Белаэранавігацыя», якая займаецца кіраваннем і арганізацыяй паветранага руху, знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Дзяржпрадпрыемства нават папрасіла сродкі з бюджэту для выплаты зарплаты. Крыніца «Люстэрка» ў кампаніі пацвердзіла: фінансавыя цяжкасці пачаліся даўно, а заробкі супрацоўнікаў за апошнія гады значна знізіліся. Расказваем падрабязнасці.

Центр управления воздушным движением, открытый "Белааэронавигацией" в 2021 году. Фото: ecovd.ru
Цэнтр кіравання паветраным рухам, адкрыты «Белаэранавігацыяй» у 2021 годзе. Фота: ecovd.ru

«Белаэранавігацыя» — дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства, займаецца аказаннем дыспетчарскіх паслуг для самалётаў, што знаходзяцца ў паветранай прасторы Беларусі, таксама ў яго падпарадкаванні знаходзяцца аэрапорты ва ўсіх абласных гарадах, акрамя Мінска.

Раней кампанія ўваходзіла ў спіс высокарэнтабельных прадпрыемстваў, якія мусяць пералічваць 20% ад свайго прыбытку ў бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця. У 2020 годзе сума, выплачаная ў гэты фонд «Белаэранавігацыяй», склала 3,9 млн рублёў. То-бок яе прыбытак за 2019 год складаў прыкладна 19,5 млн рублёў.

У 2021 годзе ў арганізацыі пачаліся праблемы. Пасля пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair у Беларусь перасталі лётаць авіякампаніі краін Захаду, транзітныя палёты праз тэрыторыю краіны таксама трапілі пад забарону. У ліпені 2021 года супраць «Белаэранавігацыі» былі ўведзеныя санкцыі. Увосень 2021 года кіраўнік Дэпартамента авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі заяўляў, што страчаная выгада прадпрыемства праз санкцыі складае блізу 10 млн даляраў штомесяц.

У тым жа годзе кампанія падала пазоў у Еўрапейскі суд аб выключэнні яе з гэтага спісу. Але ў 2023-м суд адхіліў яго.

BELPOL: «Самастойна выбрацца з фінансавай катастрофы прадпрыемства не ў стане»

Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар паведаміў «Люстэрку», што інфармацыю пра кепскае становішча «Белаэранавігацыі» аб’яднанне былых сілавікоў атрымала ад крыніцы з авіяцыйнай галіны Беларусі.

Паводле інфармацыі BELPOL, для таго каб выплаціць заробкі калектыву амаль на 2000 чалавек, кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць вылучыць 3 млн рублёў толькі сёлета. Зыходзячы з дакумента, які ёсць у распараджэнні аб’яднання былых сілавікоў (з ім азнаёмілася «Люстэрка»), грошы прапануюць узяць са спецыяльнага рэспубліканскага фонду грамадзянскай авіяцыі, які з’явіўся ў 2020-м.

Таксама ў дакуменце ўдакладняецца, што калі ў 2020 годзе над Беларуссю за суткі пралятала 600 авіялайнераў, то пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair і санкцый у дачыненні да беларускай авіягаліны колькасць палётаў знізілася да 250 за суткі. Гэтая лічба паменшылася да 100 пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Акрамя таго, аказваецца, што пяць аэрапортаў у абласных цэнтрах Беларусі, якія з’яўляюцца філіяламі «Белаэранавігацыі», цяпер працуюць у рэжыме запасных аэрадромаў для Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Палётаў цывільных суднаў з іх не адбываецца.

У выніку, гаворыцца ў дакуменце, гэта прывяло да атрымання «Белаэранавігацыяй» стратаў — летась яны склалі 19 млн рублёў, а ў першым квартале гэтага — 6 млн рублёў.

— Істотная доля выдаткаў «Белаэранавігацыі» — гэта заробак персаналу, тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, утрыманне будынкаў і збудаванняў. Яны носяць пастаянны характар і не залежаць ад аб’ёмаў аказаных паслуг. Улічваючы гэта, самастойна выбрацца з фінансавай катастрофы прадпрыемства не ў стане, — лічыць прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар.

Супрацоўнік «Белаэранавігацыі»: «Заробак знізіўся ў 2−3 разы»

«Люстэрка» паразмаўляла з беларусам, які працуе ў «Белаэранавігацыі», і ён пацвердзіў, што ў прадпрыемства сапраўды фінансавыя цяжкасці.

Паводле словаў Пятра (імя суразмоўцы змененае), зарплаты ў арганізацыі пакуль выплачваюць своечасова, але іх не індэксавалі ўжо некалькі гадоў, зменшыліся штомесячныя прэміі:

— Фактычны заробак упаў у 2−3 разы з улікам росту цэн і курсу даляра. Зменшылі сацыяльныя выплаты, якія былі пазначаныя ў калектыўнай дамове.

Пётр таксама пацвердзіў «Люстэрку» зніжэнне колькасці самалётаў, абслугоўванне якіх ажыццяўляе «Белаэранавігацыя»:

— Да пандэміі каранавіруса, увядзення санкцый і пачатку вайны ва Украіне за суткі мы абслугоўвалі каля 1000 рэйсаў (год таму ў інтэрв'ю расійскаму агенцтву «Спутник» начальнік дыспетчарскага цэнтра кіравання палётамі ў Мінску казаў, што да кавіду яны абслугоўвалі 1200−1300 рэйсаў у суткі. — Заўв. рэд.). Цяпер добра, калі набярэцца 100 самалётаў за дзень, а зімой будзе нават менш.

Значная частка выдаткаў «Белаэранавігацыі», кажа Пётр, прыпадае на ўтрыманне і абслугоўванне аэрапортаў у пяці абласных гарадах Беларусі, якія з’яўляюцца філіяламі кампаніі:

— Усе абласныя аэрапорты стратныя, там ёсць праблема з персаналам, работнікаў не хапае і яны з цяжкасцю выконваюць функцыі запасных аэрадромаў.

Паводле суразмоўцы, з праблемамі кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» змагаецца з дапамогай скарачэння супрацоўнікаў:

— Персанал аптымізуюць пакуль за кошт пенсіянераў, у якіх заканчваецца кантракт, але шмат дэфіцытных і пісьменных спецыялістаў звальняюцца самі з фінансавых меркаванняў.

Чытайце таксама