Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  2. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  3. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  4. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  5. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  8. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
Читать по-русски


Агрэсары аднолькавыя — што цяпер, што 500 гадоў таму. Яны прагнуць падпарадкаваць сабе іншых, навязаць сваю волю і захапіць чужыя тэрыторыі. Пра гэта заявіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў з 8 верасня, які лічыцца неафіцыйным Днём беларускай вайсковай славы.

Светлана Тихановская. Фото: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

«Сёння мы адзначаем Дзень вайсковай славы. Амаль 500 гадоў таму ў бітве пад Оршай войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Астрожскага разграмілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі. Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Мы паказалі, што здольныя абараніць тое, што нам дарагое», — сказала Ціханоўская.

Яна адзначыла, што гэта частка сумеснай гісторыі, якую варта «ведаць нам і нашым дзецям».

«Гэтыя агрэсары — аднолькавыя, што 500 гадоў таму, што цяпер. Яны прагнуць падпарадкаваць сабе іншых, навязаць сваю волю і захапіць чужыя тэрыторыі. Хоць цывілізаваны свет ужо даўно жыве паводле іншых правілаў», — падкрэсліла палітык.

Яна заявіла, што ганарыцца тым, што беларусы цэняць рэальную гісторыю, сваіх герояў і адзначаюць святы, якіх не саромеюцца.

«І Дзень вайсковай славы — адзін з такіх. І я вас з гэтым віншую. Галоўная перамога наперадзе», — падсумавала Ціханоўская.

Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года — бітва падчас Маскоўска-літоўскай вайны. У ёй войскі ВКЛ і Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага разграмілі маскоўскае войска.