Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка назваў «укідам» інфармацыю, што для яго будуюць новую рэзідэнцыю. Пра гэта ён расказаў падчас нарады па пытаннях адукацыі, якая прайшла 21 верасня, піша БЕЛТА.

Прогресс в реконструкции на спутниковых снимках. Фото: BELPOL
Прагрэс у рэканструкцыі на спадарожнікавых здымках. Фота: BELPOL

— На нас пачаўся ўжо ідэалагічны і інфармацыйны ціск. Нядаўна з’явілася інфармацыя: «Лукашэнка пабудаваў сабе новую рэзідэнцыю, там, напэўна, будзе УНС». Я думаю: дзе пабудаваў, хто пабудаваў? Без мяне гэта не маглі пабудаваць. Аказваецца, вялікую чыноўніцкую бальніцу аддалі Кухараву (у падпарадкаванне гарадскіх уладаў Мінска. — Заўв. рэд.) — пабудавалі маленькую за горадам — і там было старое аддзяленне рэабілітацыі. Яго Кіраўніцтва справамі адрамантавала. Зрабілі рэабілітацыю на першым паверсе. На верхнім паверсе даручыў усе дабрачынныя фонды, якія мы закрылі (сабачак лячылі, катоў і гэтак далей), сабраць пад адным дахам, — расказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў:

— Мне хапае месцаў, дзе працаваць. Тут я працую (у Палацы незалежнасці. — Заўв. рэд.) і за горадам — адзін да аднаго кабінеты. Больш нічога не трэба.

Палітык упэўнены, што такую інфармацыю апублікавалі, каб «падмачыць уладу». І папярэдзіў, што «на кожнага, хто так ці інакш патрыёт, ужо рыхтуецца інфармацыйная атака».

Басейн, віп-зона, снегагенератар, а дзе ж памяшканні для лячэння сабачак і коцікаў?

Нагадаем, аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL раней апублікавала фільм «Душ уражанняў» пра рэканструяваны чатырохпавярховы будынак у цэнтры Мінска. Паводле іх інфармацыі, гэта новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Ініцыятыва паказала дэталёвыя планы памяшканняў і візуалізацыі.

На першым паверсе будынка, аздобленым мармурам, размесцяцца тры перамоўныя пакоі, памяшканне для працоўнай змены і кіроўцаў, рабочыя кабінеты, цэнтральны пост аховы з відэасцяной, зброевы пакой, два пакоі чакання, пункт пропуску са сканарам і металадэтэктарамі.

Ёсць басейн з асобнай віп-зонай і «дарожкай Кнейпа» з чатырма ванначкамі для ног з кантраснымі тэмпературамі і масажам ступняў. Таксама ў плане прысутнічаюць два джакузі, крыясаўна, два «душы ўражанняў» і хамам.

У віп-зоне — спа-басейн, снегагенератар, пяць лежакоў, сауна і парыльня, масажны кабінет, пакой адпачынку і сервіравальны.

Другі паверх адведзены пад працоўную прастору. Там размяшчаюцца кабінеты «начальнікаў структурных падраздзяленняў» з асобнымі прыёмнымі пакоямі, дзве залы для перамоваў, прэс-цэнтр і канферэнц-зала на 49 чалавек.

На трэцім паверсе размешчаныя абедзенная зала з вітражом на столі за больш чым 72 тысячы рублёў, «пакой для запрошаных», сервіравальны, серверны, пакой групы аховы і дзяжурнага ад’ютанта з відэасцяной.

Чацвёрты, і апошні, паверх змяшчае тры кабінеты для персаналу, кабінеты начальніка асабістай аховы і асабістага доктара, працэдурны кабінет.

Пра памяшканні, дзе б размясціліся ўсе дабрачынныя фонды, якія закрылі беларускія ўлады, у публікацыі BELPOL нічога не паведамлялася. Разгледзець дэталёвыя планы ўсіх паверхаў і паспрабаваць адшукаць самастойна пакоі для «лячэння сабачак, коцікаў і гэтак далей» можна па спасылцы.

Чытайце таксама