Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Адмова фармаваць выбарчыя ўчасткі за мяжой на будучых выбарах «не абмяжоўвае правы» беларусаў. Такое меркаванне агучыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, перадае БЕЛТА.

Игорь Карпенко. Фото: TUT.BY
Ігар Карпенка. Фота: TUT.BY

— У свой час у нас былі за мяжой выбарчыя ўчасткі, і ўсе яны, як правіла, былі прыпісаныя да аднаго з участкаў Ленінскага раёна горада Мінска — менавіта на тэрыторыі гэтага раёна размешчанае Міністэрства замежных справаў. У адпаведнасці з новым выбарчым заканадаўствам мы не фармуем выбарчых участкаў за мяжой, — сказаў Карпенка.

Кіраўнік ЦВК заявіў, што не лічыць гэта абмежаваннем правоў беларусаў, якія выехалі з тых ці іншых прычын за мяжу і цяпер не змогуць прагаласаваць дыстанцыйна.

— Яны могуць прыехаць у краіну і ў перыяд датэрміновага галасавання з аўторка па суботу або ў адзіны дзень галасавання, 25 лютага 2024 года, выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць, — сказаў Ігар Карпенка.

Нагадаем, на 25 лютага 2024 года ў Беларусі прызначаны адзіны дзень галасавання. Адначасова пройдуць выбары дэпутатаў усіх узроўняў: ад сельсаветаў да Палаты прадстаўнікоў, а таксама будзе сфармаваны Савет Рэспублікі. Цягам 60 дзён пасля гэтага пройдзе Усебеларускі народны сход.

Раней праваабаронцы неаднаразова паведамлялі пра выпадкі затрымання людзей, якія вярталіся ў Беларусь. Пра тое, што шукаюць сілавікі ў мабільніках беларусаў і як падрыхтаваць свой тэлефон перад паездкай на радзіму, мы падрабязна расказвалі тут.

Чытайце таксама