З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі падымуць памер базавай стаўкі. Яна складзе 250 рублёў, паведамляе ўрад.
Цяпер гэтая стаўка складае 235 рублёў. Апошні раз яе павышалі ў верасні гэтага года. То-бок з 1 студзеня стаўка вырасце на 15 рублёў.
Базавая стаўка — вызначаная урадам велічыня, на падставе якой праз сістэму каэфіцыентаў і даплат фармуецца заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы.