Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Myfin.by

На мінулым тыдні было дзве падзеі, якія з высокай ступенню імавернасці будуць фармаваць трэнды фінансавага рынку на найбліжэйшыя адзін-два месяцы. Гэта публікацыя статыстыкі па інфляцыі і рынку працы ў Злучаных Штатах у чацвер, 11 студзеня, і папярэднія вынікі выканання федэральнага бюджэту Расіі, якія прадставіла Міністэрства фінансаў РФ у той жа дзень. Прадрабязней пра тое, што чакае валютны рынак на гэтым тыдні, — у прагнозе на Myfin.by.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com / Karolina Grabowska
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com / Karolina Grabowska

Не сакрэт, што сусветны фінансавы рынак нецярпліва чакае, калі асноўныя рэгулятары на чале з Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША пяройдуць да палітыкі змякчэння манетарных умоваў. Гаворка пра тое, калі ФРС знойдзе магчымасць знізіць працэнтную стаўку. Асноўны крытэр — стабільнае зніжэнне ўзроўню інфляцыі ў напрамку да мэтавых 2,00%.

І калі да снежня 2023 года, калі інфляцыя паступова зніжалася, склалася меркаванне, што першае зніжэнне стаўкі магчымае ўжо ў другой палове 2024 года, то апошнія звесткі прынеслі ладную кроплю смуроду ў гэты гарнец мёду.

Гадавая інфляцыя ў снежні 2023 года склалася на ўзроўні 3,4%, што вышэй за папярэдняе значэнне ў 3,1% і прагноз у 3,2%. Колькасць першасных заявак на атрыманне дапамогі па беспрацоўі зменшылася да 202 тысяч супраць 203 тысяч месяц таму і 210 тысяч прагнозу. Фактар зніжэння беспрацоўя таксама супраць пачатку змякчэння манетарнай палітыкі.

Мінфін РФ і дзяржбюджэт

У той жа чацвер, 11 студзеня, Мінфін РФ апублікаваў папярэднія вынікі выканання дзяржаўнага бюджэту ў 2023 годзе. Бюджэтны дэфіцыт складаецца ў памеры 1,9%, або 3,2 трлн рублёў. Нагадаем, што ў першыя месяцы 2023 года здавалася, што дэфіцыт выйдзе за рамкі планавага, калі па выніках студзеня-лютага было выдаткавана больш за 2,6 трлн рублёў, што складала амаль 90% дэфіцыту. Але з часам сітуацыя выраўнялася, і год скончыўся з планавымі паказчыкамі.

Усе гэтыя фактары прывялі да таго, што даляр ЗША па выніках мінулага тыдня патаннеў на беларускім ўнутраным рынку на -1,40%, з пачатку гэтага года на -0,75%. Курс закрыцця мінулага тыдня склаў USD/BYN 3,1537.

Расійскі рубель за гэты ж час вырас у цане на беларускім валютным рынку да 100 RUB/BYN 3,5755 і дадаў за мінулы тыдзень +1,91. З пачатку года рост складае ўжо +2,18%.

Ужо да заканчэння мінулага тыдня выйшлі звесткі па інфляцыі ў Расійскай Федэрацыі, якая за снежань 2023 года склалася на ўзроўні 7,42%. Гэтыя звесткі пакуль не даюць падставы чакаць ад Цэнтрабанка Расіі магчымасці пачаць разварот у манетарнай палітыцы. Адсюль імавернасць таго, што цяперашняя стаўка 16% застанецца як мінімум яшчэ паўгода, вельмі высокая.

Прагноз на тыдзень

На гэтым тыдні вызначальнымі фактарамі ўздзеяння на абменны курс рубля будзе развіццё падзей вакол аднаўлення валютных аперацый Банкам Расіі. Праз гэта курс расійскага рубля на маскоўскіх таргах умацаваўся да даляра ЗША да USD/RUB 88,410, і пытанне толькі ў тым, на якім узроўні абменны курс будзе збалансаваны з улікам цікавасці ўсіх удзельнікаў рынку. Разумны курс уяўляецца ў калідоры USD/RUB 85,00−90,00, таму не выключана, што пасля пэўнага ўмацавання курс вернецца да цяперашніх значэнняў.

Адсюль можна чакаць, што на беларускім валютным рынку цягам гэтага тыдня мы ўбачым ваганні курсу ў межах ад USD/BYN 3,1400 да 3,1700 з сярэднім значэннем каля 3,1500. Расійскі рубель можа выйсці на мяжу RUB/BYN 3,6000 за 100 расійскіх рублёў з наступнай карэкцыяй.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі ці продажу якіх-кольвек актываў або валют.