Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Папраўчую калонію № 1 у Наваполацку называюць адной з самых жорсткіх у Беларусі. Тут адбывае пакаранне каля 150 палітвязняў, у тым ліку Віктар Бабарыка. «Радыё Свабода» пагутарыла з беларусам, які нядаўна вызваліўся з гэтай калоніі.

Виктор Бабарико в день вынесения приговора, 6 июля 2021 года. Фото: Reuters
Віктар Бабарыка ў дзень вынясення прысуду, 6 ліпеня 2021 года. Фота: Reuters

Аляксей (імя змененае з меркаванняў бяспекі) выйшаў з калоніі некалькі месяцаў таму. Былы зняволены расказвае, што Бабарыка вясной-летам мінулага года адседзеў 6 месяцаў у ПКТ і цяпер, імаверна, сядзіць там наступныя 6 месяцаў. Аляксей тлумачыць, што ўсяму, што робяць у калоніі міліцыя і адміністрацыя, спрабуюць надаць нейкую легальнасць.

«Гэта брыдота, замаскаваная пад „законнасць“»

Паводле закона зняволенага могуць трымаць у ПКТ 6 месяцаў. Пасля гэтага адміністрацыя абавязаная вярнуць яго назад у атрад, але на практыцы некаторых зняволеных зноў змяшчаюць у ПКТ. Два тэрміны ў ПКТ — падстава для завядзення крымінальнай справы па артыкуле 411 КК (Непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі) і прызначэння дадатковага тэрміну.

Паводле суразмоўцы «Свабоды», Віктар Бабарыка трапіў у ПКТ практычна адразу пасля заканчэння свайго першага тэрміну.

Суразмоўца нагадвае, што ў 2022−2023 гадах, калі Бабарыка працаваў то на хлебазаводзе, то потым «на вуглях», для яго падбіралі спецыяльныя брыгады. У іх уваходзілі толькі «правераныя» адміністрацыяй людзі. То-бок тыя, хто супрацоўнічае з аховай.

Аляксей кажа, што да лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваўся ў калоніі на тых жа ўмовах, што і іншыя зняволеныя.

«Было відавочна, што аператыўнікі, іншыя міліцыянты не ўплываюць на яго жыццё. Бо ўсе гэтыя распараджэнні відавочна ішлі не па лініі начальніка калоніі, а „зверху“. Так што да лютага яго асабліва не чапалі. Чаму трэш пачаўся пасля лютага — я не ведаю. ШІЗА, ПКТ і так па коле», — кажа Аляксей.

Суразмоўца дадаў, што праблемы былі і ў тых зняволеных, якія спрабавалі камунікаваць з Бабарыкам. Адміністрацыя спрабавала трымаць яго ў ізаляцыі.

«У камеры ён сядзеў з туркменам, які добра размаўляе па-руску, і зняволеным, блізкім да адміністрацыі», — кажа Аляксей.

Дадатковыя камеры назірання, сігналізацыя

Паводле Аляксея, калі Віктар Бабарыка працаваў у брыгадзе «на вуглях», то там, на пляцоўцы, усталявалі дадатковыя камеры назірання і сігналізацыю.

«То-бок калі Бабарыка пайшоў, скажам, у прыбіральню, пра гэта ведала ўся калонія, бо пра гэта паведамляла сігналізацыя», — сказаў суразмоўца.

З лютага 2023 года да Віктара Бабарыкі перасталі пускаць адваката, таксама яго пазбавілі сустрэч і перадач.

«Нават калі Бабарыку змясцілі ў ШІЗА, то да яго пасадзілі палітычнага з вельмі цяжкім характарам, з якім цяжка знаходзіцца побач, і пенсіянера, які быў вельмі хворы і літаральна хадзіў пад сябе. З такімі людзьмі асабліва не паразмаўляеш», — кажа Аляксей.

Былы зняволены таксама расказвае, што ў красавіку 2023 года Віктар Бабарыка трапіў у медсанчастку.

«Калі ён туды трапіў, у адной палаце была ўсталяваная камера назірання. Відавочна, што для Бабарыкі. Многія зняволеныя бачылі тады праз акно яго з перавязанай галавой. Тым часам міліцыя распаўсюджвала чуткі, што Бабарыка ўпаў. Адзін мой знаёмы зняволены трапіў у медчастку якраз тады, калі там быў Бабарыка. Ён спытаў: „Што з вамі, Дзмітрыевіч?“ Той адказаў: „Я ўпаў“. Мабыць, яму так загадалі сказаць», — успамінае суразмоўца.

Аляксей дадае, што ў калоніі хадзіла інфармацыя пра тое, што ў Віктара Бабарыкі прабітае лёгкае, праблемы з ныркамі і што ён некалькі разоў страчваў прытомнасць.

«Апошні раз яго бачылі ў калідоры ПКТ прыкладна ў лістападзе. Ён моцна схуднеў, але яго позірк быў бадзёрым і упэўненым. Гэта значыць, што яго не зламалі», — дадаў Аляксей.

Чытайце таксама