Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. «Операции могут быть приостановлены». Один из банков предупредил клиентов, что лучше сообщать о поездках за границу
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  15. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка ляціць з рабочым візітам у Расію, паведамілі ў прэс-службе беларускага палітыка.

Фото: Пул Первого / Telegram
Фота: «Пул Первого» / Telegram

У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».

Як расказалі ў прэс-службе, бакі абмяркуюць «тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні».

«У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на наяўныя выклікі і пагрозы», — адзначылі ў прэс-службе.

12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна «плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі». Палітыкі падвядуць вынікі місіі на Міжнародную касмічную станцыю, якая адбылася нядаўна, пагутараць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Гэты візіт Лукашэнкі не анансаваўся. Больш за тое, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў раней заявіў, што менавіта 11 красавіка Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу ў Палацы Незалежнасці, падчас якой мае адбыцца ўзнагароджанне беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай, якая 6 красавіка вярнулася на Зямлю з МКС.

Найбліжэйшы візіт Лукашэнкі ў Маскву быў запланаваны на 8 траўня для ўдзелу ў юбілейным саміце Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Яго анансаваў амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой.