Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  2. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  3. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  17. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  18. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


Калі б Аляксандр Лукашэнка камандаваў Узброенымі сіламі Украіны, то Расія даўно б завяршыла вайну, заявіў Уладзімір Пуцін 28 траўня, адказваючы на пытанні супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ ва Узбекістане.

Александр Лукашенко на параде в Минске. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў Мінску. Фота: Reuters

— На жаль, пакуль Аляксандр Рыгоравіч вайскоўцамі ва Украіне не камандуе. Калі б камандаваў, мы б даўно завяршылі гэты канфлікт. Прычым з узаемным задавальненнем. Мы б знайшлі развязкі з Украінай, — сказаў Уладзімір Пуцін.

Падчас размовы са СМІ ва Узбекістане расійскі лідар таксама заявіў, што, «паводле папярэдняй ацэнкі», адзінай легітымнай уладай ва Украіне застаюцца парламент і спікер Вярхоўнай рады.

Падобныя заявы ён рабіў і раней. Так, напрыклад, 24 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску Уладзімір Пуцін адзначыў, што, на ягоную думку, легітымнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «скончылася». У Кіеве гэтыя выказванні назвалі «сумнымі».

— Украінцы ведаюць сваю Канстытуцыю, ведаюць законы. Разумеем, што гэтыя выказванні нелегітымнага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі з нагоды нелегітымнасці прэзідэнта Украіны, шчыра кажучы, сумныя. Нецікавыя. Усе адэкватныя людзі, якія ўмеюць чытаць законы… прачытаюць і знойдуць выснову. Таму мяне гэта, шчыра кажучы, не моцна турбуе, — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю незалежным медыя краін Цэнтральнай Азіі.

Чытайце таксама