Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


На фоне ўсё большага дэфіцыту кадраў і хвалі міграцыі з Беларусі з палітычных і эканамічных прычын чыноўнікі раз-пораз падымаюць пытанне абвастрэння праблем на рынку працы. У Мінэканомікі, відаць, зразумелі, што рашэнне заключаецца ў вяртанні нашых суграмадзян у краіну — аднак пра прычыны адтоку кадраў у ведамстве маўчаць.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас круглага стала ў газеце «Рэспубліка» падняла пытанне абвастрэння дэфіцыту людзей на рынку працы. У прыватнасці, намесніца кіраўніка ведамства падкрэсліла, што ў першую чаргу Беларусі варта не прыцягваць замежных грамадзян у якасці працоўных рэсурсаў, а ўтрымліваць свае кадры. А яшчэ лепш — вяртаць суграмадзян, якія мігравалі. Аднак, мяркуючы з усяго, пакуль ніякіх дзеянняў для гэтага не робіцца, у тым ліку таму, што рашэнне праблемы не толькі не ў кампетэнцыі Мінэканомікі, яно ў прынцыпе ляжыць не ў эканамічнай плоскасці.

Са словаў чыноўніцы вынікае, што недахоп кадраў у Беларусі выкліканы тым, што краіны рэгіёна перавабліваюць да сябе не толькі тэхнічных спецыялістаў, даследчыкаў і навукоўцаў, але і кадры іншых кірункаў. У выніку на недахоп лінейнага персаналу цяпер цярпяць банкі і гандаль. У прыватнасці, актыўна да прыцягнення беларусаў звяртаюцца расійскія кампаніі, завабліваючы нашых суайчыннікаў вышэйшымі заробкамі, жыллём і іншымі прэферэнцыямі.

— Нашыя людзі адукаваныя, працавітыя, талерантныя, законапаслухмяныя і акуратныя. І нашыя еўрапейскія суседзі не асабліва хочуць бачыць у сябе гасцей з Афрыкі ці Блізкага Усходу, але шырока раскрываюць дзверы для беларусаў, — казала намесніца міністра эканомікі.

Прадстаўніца Мінэканомікі звярнула ўвагу на тое, што некаторыя краіны кампенсуюць недахоп нацыянальных працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі. «Дастаткова распаўсюджаная стратэгія. Але неадназначная з пункту гледжання выніку», — цытуе намесніцу міністра дзяржгазета.

— З той простай прычыны, што для прарыўнога развіцця неабходныя кваліфікаваныя кадры. А іх, па вялікім рахунку, не хапае і ў большасці краін — патэнцыйных рэцыпіентаў. Таксама прысутнічаюць складанасці з адаптацыяй мігрантаў з далёкіх рэгіёнаў. Іх паўнавартасная інтэграцыя ў новае культурнае асяроддзе патрабуе і часавых, і фінансавых, і маральных намаганняў. І ад дзяржавы, і ад грамадства. Словам, працэс складаны.

Якая сітуацыя на рынку працы і што кажуць чыноўнікі

У Беларусі працягвае расці дэфіцыт работнікаў. З 2020 па 2023 год нашая краіна страціла 167,4 тысячы занятых у эканоміцы. На гэты працэс уплывае не толькі дэмаграфічная сітуацыя, але і хваля міграцыі, якая пачалася ў выніку рэпрэсій пасля выбараў 2020-га і ўзмацнілася пасля пачатку вайны ва Украіне.

Вырашыць праблему з недахопам работнікаў у Беларусі не ўдаецца ўжо не першы год. Сярод прычын — ад’езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальненні за палітыку.

Раней, 9 красавіка, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на дэфіцыт кадраў на заводах. Пры гэтым прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму не хочуць браць на працу тых, хто засвяціўся па «палітычных» артыкулах.

А 5 траўня палітык заявіў, што ў Беларусі могуць увесці змены што да будаўніцтва новага жылля. На яго думку, трэба ўзводзіць нерухомасць там, дзе ёсць дэфіцыт работнікаў.

У Мінпрацы раней прызнавалі, што на рынку працы ўтварыўся дысбаланс попыту і прапановы.

Чытайце таксама