Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  14. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Польскія і беларускія чыноўнікі вядуць перамовы пра вызваленне палітвязня Андрэя Пачобута. Пра гэта паведамляе Radio ZET, спасылаючыся на крыніцу ў дыпламатычных колах, піша Reform.

Андрей Почобут в суде, 16 января 2023 года. Фото: ПЦ "Вясна"
Андрэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 года. Фота: ПЦ «Вясна»

Паводле інфармацыі польскай радыёстанцыі, перамовы вядуцца на ўзроўні чыноўнікаў найніжэйшага звяна МЗС і консульскай службы. Сярод аргументаў, якія можа выкарыстоўваць Польшча ў гэтых перамовах, — поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю.

Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Андрэя Пачобута і іншых палякаў у Беларусі. Акрамя гэтай умовы для нармалізацыі адносін паміж краінамі яны выставілі яшчэ дзве — спыненне дастаўкі мігрантаў да польскай мяжы з Беларусі, а таксама супрацоўніцтва ў расследаванні справы пра забойства мігрантам польскага вайскоўца.

Выданне адзначае, што ў выпадку выканання гэтых умоваў беларускім бокам можна будзе гаварыць пра адкрыццё дадатковых пунктаў пропуску на мяжы. Калі ж нічога не зменіцца, то Польшча збіраецца закрыць усе памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю. На думку польскіх чыноўнікаў, гэтае рашэнне негатыўна адаб’ецца на пастаўках тавараў, імпартаваных з Кітая.

Нагадаем, што Андрэй Пачобут, журналіст і актывіст польскай меншасці, быў асуджаны ўладамі Беларусі летась на восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго судзілі па артыкулах пра заклікі да санкцый і распальванне варожасці.