Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  4. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  5. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  13. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  18. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  19. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
Читать по-русски


У Беларусі хочуць увесці чарговыя пенсійныя новаўвядзенні — падрыхтаваны законапраект, які разглядае парламент. Пра некаторыя з магчымых змяненняў ужо расказвалі ў Мінпрацы — яны датычаць ІП і плацельшчыкаў падатку на прафдаход. Аднак гэты дакумент, як высветлілася, прадугледжвае і іншыя новаўвядзенні — абмежаванні ў пенсіях тых, хто пазбаўлены волі.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com

Новаўвядзенні па мінімальных сумах, якія павінныя заставацца ў тых, хто пазбаўлены волі

Чыноўнікі сярод іншага хочуць унесці змяненні што да выплаты пенсій тым, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Для гэтага збіраюцца адкарэктаваць артыкул 88 Закона «Пра пенсійнае забяспечанне».

Як цяпер атрымліваюць пенсіі тыя, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі? Ім выдаюць грошы ў памеры 10% ад прызначаных выплат. Пры гэтым выплата не можа быць ніжэйшай за 20% ад мінімальнай пенсіі па ўзросце. «У тых выпадках, калі памер іх пенсіі перавышае кошт утрымання ў месцах пазбаўлення волі, выплачваецца розніца паміж пенсіяй і коштам утрымання, але не менш за 10% прызначанай пенсіі і не менш за 20% мінімальнай пенсіі па ўзросце ў месяц», — гаворыцца ў цяперашняй версіі закона.

Мінімальная пенсія па ўзросце цяпер складае 108,25 рубля. Да гэтай сумы прадугледжаная даплата памерам 333,63 рубля. Разам атрымліваецца 441,88 рубля.

Як хочуць зрабіць? Мяркуючы з законапраекта, чыноўнікі прыбралі згадку пра мінімальныя сумы пенсіі, якія павінныя атрымліваць на рукі ў месцах пазбаўлення волі.

«Пенсіянерам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі (акрамя няпоўнагадовых), сума прызначанай пенсіі (акрамя сацыяльнай) пералічваецца ў папраўчую ўстанову па месцы адбыцця пакарання, — гаворыцца ў законапраекце. — Парадак утрыманняў з сумы пенсіі, якая паступіла ў папраўчую ўстанову, вызначаецца Крымінальна-выканаўчым заканадаўствам».

Новаўвядзенне што да рахункаў, на якія залічваюць пенсіі

Яшчэ адно прапанаванае змяненне — пенсіі збіраюцца пералічваць не на асабісты рахунак кожнага зняволенага, як гэта адбываецца цяпер, а проста «ў папраўчую ўстанову».

Для гэтага таксама збіраюцца змяніць Крымінальна-выканаўчы кодэкс. «Выплата пенсій асуджаным (акрамя няпоўнагадовых) ажыццяўляецца органамі, якія прызначаюць і выплачваюць пенсію, шляхам пералічэння належных сумаў пенсій у папраўчую ўстанову па месцы адбыцця пакарання», — гаворыцца ў законапраекце.

Хочуць узаконіць «адцісканне» грошай на аплату харчавання і ЖКП

Пры гэтым чыноўнікі хочуць прапісаць, што з пенсій тых, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, могуць забіраць сродкі на кампенсацыю кошту харчавання, камунальных паслуг, сродкаў асабістай гігіены, адзення і абутку (акрамя кошту спецыяльнага харчавання, спецыяльнага адзення, спецыяльнага абутку і іншых неабходных сродкаў індывідуальнай абароны).

Фактычна гэта робяць і цяпер, на гэта раней звярталі ўвагу праваабаронцы. «Мы ж рэгулярна чуем пра тое, што асуджаныя атрымліваюць за працу пасля выліку выдаткаў на харчаванне і камунальныя паслугі нейкія сімвалічныя сумы. Гэта можа адбывацца толькі праз заніжэнне адміністрацыяй прадпрыемстваў пры калоніях альбо адпрацаванага часу, альбо паказчыкаў выпрацоўкі, інакш асуджаныя атрымлівалі б не менш за месячную мінімальную зарплату. Большасць асуджаных пра такое і не марыць», — расказваў раней юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка.

Чытайце таксама