Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Група беларускіх турыстаў была часова затрыманая ў Германіі, куды заязджала транзітам, праз пытанні да візаў, але цяпер вяртаецца на радзіму, паведаміў РІА Новости" прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

МЗС Беларусі. Фота: TUT.BY

«Амбасада Беларусі ў Берліне неадкладна ўключылася ў працу па хутчэйшым вызваленні часова затрыманых беларускіх грамадзян, якія ехалі транзітам праз тэрыторыю Германіі. У прыватнасці, быў аператыўна завязаны кантакт з паліцыяй Франкфурта-на-Одэры, кіраўніцтвам беларускай турыстычнай кампаніі для прыняцця ўсіх магчымых мер у гэтай сітуацыі», — расказаў прадстаўнік МЗС.

Паводле яго, «21 жніўня прыблізна ў 18.30 (паводле беларускага часу. — Заўв. рэд.) беларускія грамадзяне аўтобусам туркампаніі з’ехалі ў Беларусь».

«Чарговым разам звяртаем увагу на неабходнасць строгага выканання візавага заканадаўства краін ЕС падчас планавання і ажыццяўлення турыстычных паездак і ўлічвання часам вельмі прынцыповага стаўлення адпаведных службаў краін ЕС да гэтых пытанняў», — дадаў Глаз.

Ён не ўдакладніў, ці былі ў Германіі прынятыя нейкія санкцыі да беларускіх турыстаў — напрыклад, забарона на ўезд у ЕС.

Нагадаем, напярэдадні «Люстэрка» даведалася, што каля 40 турыстаў з Беларусі, якія ехалі на аўтобусе ў Іспанію з грэцкімі шэнгенскімі візамі, былі затрыманыя ў Германіі.

Паводле нашых крыніц, грэцкія візы падарожнікам дапамагла аформіць турфірма, «бо толькі іх і было рэальна атрымаць», за гэта яны плацілі 400 рублёў.

Тыя, для каго ўезд быў паўторным, змаглі паехаць далей. А затрыманых змясцілі ў паліцэйскі ўчастак у горадзе Франкфурт-на-Одэры. Яны прабылі там больш за суткі.

У туркампаніі і ў амбасадзе Беларусі ў Германіі «Люстэрку» пацвердзілі затрыманне беларусаў за парушэнне правілаў выкарыстання візаў. У дыпмісіі расказалі, што турыстам анулявалі візы, ім пагражае забарона на ўезд у ЕС.

Чытайце таксама