Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


/

Апошнім часам аўтобусы МАЗ мільгаюць у зводках сумных здарэнняў — у іх раз-пораз адбываецца ўзгаранне. Тым не менш вытворца збіраецца заваёўваць рынкі краін Цэнтральнай Амерыкі і Азіі. Пра гэта ў пятніцу, 25 кастрычніка, на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік галоўнага канструктара МАЗа Мікалай Лакотка.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Паводле Мікалая Лакоткі, частку сваёй тэхнікі МАЗ пастаўляе ў Расію, а цяпер прадпрыемства развівае новыя кірункі.

— Казахстан, таксама мы асвойваем рынак Цэнтральнай Амерыкі — Нікарагуа, азіяцкі рэгіён — В’етнам, Лаос, — пералічыў ён краіны, з якімі збіраецца працаваць вытворца.

Акрамя таго, Мікалай Лакотка выказаўся пра ўзгаранні аўтобусаў МАЗ, што нярэдка адбываюцца апошнім часам. Ён адзначыў, што такія інцыдэнты могуць быць, напрыклад, калі парушаюцца правілы эксплуатацыі, тым больш што «тэхніка сур’ёзная і складаная, яна цяжкая і энерганасычаная, і патрабаванні да яе адпаведныя».

— Вядома, магчымыя праблемы і з боку вытворцы. Але ў нас ёсць жорсткі кантроль за вырабам і зборкай, парадку 5−6 ступеняў праверкі, у тым ліку прабегавыя выпрабаванні, дзе вызначаюцца тыя ці іншыя праблемы. Плюс ёсць абавязковыя тэлеметрычныя сістэмы маніторынгу за эксплуатацыяй. Мы ведаем праблемы, якія ёсць, яны на слыху, разбіраемся. Нашыя спецыялісты выязджаюць, глядзяць, даюць рэкамендацыі.

Чытайце таксама