Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра блізкія прэзідэнцкія выбары і даў парады патэнцыйным кандыдатам. На ягоную думку, падчас выбарчай кампаніі «трэба быць вельмі акуратным», а проста «расказваць і гаварыць» недастаткова, цытуе палітыка яго прэс-служба.

Выступление Александра Лукашенко на перед своими сторонниками на митинге после окончания президентских выборов, на площади Независимости, Минск, 16 августа 2020 года.Фото: Reuters
Выступ Аляксандра Лукашэнкі перад прыхільнікамі на мітынгу пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў, на плошчы Незалежнасці, Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: Reuters

Падчас дакладу пра эфектыўнасць працы АПК 29 кастрычніка Лукашэнка зноў загаварыў пра прэзідэнцкія выбары. У прыватнасці, ён заявіў, што падчас выбарчай кампаніі перад уладамі стаіць задача «скакаць вышэй», маючы на ўвазе паляпшэнне якасці айчыннай сельгаспрадукцыі.

Таксама Лукашэнка паразважаў пра магчымых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Як вынікае з ягоных словаў, ужо цяпер ахвотных балатавацца дастаткова.

— У нас тут аб’явілася шмат палітыкаў, якія заяўляюць: «Ёсць Лукашэнка — палітык, ну і там яшчэ нехта». Памыляюцца! — запэўніў палітык.

Ён параіў патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты, як весці перадвыбарчую кампанію:

— Сітуацыя сёння ў краіне такая, што проста расказваць і гаварыць… Ужо не тое што губернатары — народ не прыме. Людзям трэба дастаць і пакласці. Гэта правільна. Таму, ідучы ў прэзідэнцкую кампанію (я ж вас прадстаўляю, улада), мы павінныя народу сказаць [што канкрэтна будзе зроблена], — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, важна таксама тое, што будзе за плячыма ў таго ці іншага кандыдата:

— Сітуацыя памянялася, і калі хтосьці са старым багажом сюды на выбары спрабуе выйсці, трэба быць вельмі акуратным. Я, можа быць, і не павінны гэта казаць. Але тым не менш усе, хто сёння хоча, а такіх ужо нямала, — гэта ж людзі, якія пры нас, нават не пры мне, выраслі. Таму вось ім парада: што ты зробіш і наколькі глыбока ты разумееш гэтыя праблемы, — заявіў Лукашэнка.

Палітык тут жа расказаў, якія «канкрэтныя абяцанні» даваў беларусам ён сам — у прыватнасці, наконт будаўніцтва і эксплуатацыі дарог:

— Калі дарогі — дзе і як. Ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў. Мы шмат чаго зрабілі. Там зусім невялікія працы [засталіся]. Але і, міма праходзячы, да аграгарадкоў мы павінныя задзейнічаць і буйныя вёскі, якія калісьці былі цэнтрамі гаспадарак. Не забываць пра іх, — дадаў ён.

Лукашэнка таксама запатрабаваў пабудаваць сучасныя малочнатаварныя комплексы ва ўсіх абласцях Беларусі, не толькі ў Мінскай, падкрэсліўшы, што гэта дапаможа яму набраць галасы на выбарах.

— Жарт не жарт, калі мы ім не дапаможам, дык яны галасаваць за нас не будуць. Яны праваляць выбары. Таму трэба хаця б па адным комплексе паабяцаць ім, што мы пабудуем, — заявіў палітык.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. Раней намер вылучыць сваю кандыдатуру агучыў кіраўнік ЛДПБ Алег Гайдукевіч, але дакументаў у ЦВК пакуль не падаваў.

26 кастрычніка ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, у тэлеграм-канале Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якую ўлады ліквідавалі ў 2023 годзе, з’явілася інфармацыя пра магчымы ўдзел у выбарчай кампаніі Ганны Канапацкай. Адзначалася, што былая дэпутатка і кандыдатка ў прэзідэнты на выбарах 2020 года хоча сабраць ініцыятыўную групу.

Што да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, старшыня руху «За Свабоду» і эксперт па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрась Губарэвіч таксамадаслаў у ЦВК заяву пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты.

Іншых прозвішчаў з «немалой» колькасці ахвотных балатавацца Лукашэнка падчас дакладу 29 кастрычніка не назваў.

Дакументы пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць не пазней за 1 лістапада.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты пачнецца 7 лістапада.

Чытайце таксама