Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  2. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  3. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  4. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  5. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  8. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
Читать по-русски


/

У жыхаркі Хойнікаў, якая гадамі брала на вэксаль прадукты ў краме і не расплачвалася і ёй усё сышло з рук (суд пацвердзіў — плаціць грошы не трэба), відаць, з’явіўся паслядоўнік. «Люстэрка» знайшло ў банку судовых рашэнняў яшчэ адзін падобны кейс: мужчына браў тавары на вэксаль, а калі з яго праз суд спрабавалі спагнаць грошы, то нічога не атрымалася. Прычым у доўг набіраў прадукты як сам работнік крамы, так і іншыя пакупнікі. Расказваем падрабязнасці гэтай гісторыі.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Дырэктар прыватнай вытворча-гандлёвай кампаніі звярнуўся ў суд са скаргай на свайго работніка (яго пасада не агучаная, але, хутчэй за ўсё, гаворка пра прадаўца). Як вынікае з судовых дакументаў, паміж кіраўніком кампаніі і супрацоўнікам была дамоўленасць: праз цяжкае матэрыяльнае становішча апошняга можна браць тавары ў доўг, то-бок з адтэрміноўкай плацяжу. Супрацоўнік абяцаў пагасіць пазычанасць у будучыні, але не стрымаў слова, сцвярджаў уладальнік прыватнай кампаніі.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Мужчына прасіў у пазове спагнаць з работніка доўг (сума не называецца), вярнуць выплачаную дзяржпошліну, а таксама выдаткаваныя на юрыста грошы.

«Прадстаўнік пазоўніка Б. у судовым паседжанні патрабаванні падтрымала і паказала, што Д. браў у краме прадукты харчавання ў доўг, а таксама раздаваў пакупнікам тавары ў доўг, за якія не ўносілася плата, у сувязі з чым утварылася пазычанасць», — гаворыцца ў судовых дакументах.

Пры гэтым сам работнік пазову не прызнаў: ён сказаў, што сапраўды браў тавары ў доўг, але пазней унёс грошы ў касу.

Суддзя вырашыў, што патрабаванні ў пазове неабгрунтаваныя. У выніку ўладальнік прыватнай кампаніі не змог спагнаць запатрабаваныя грошы.

Чытайце таксама