Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


/

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў Святлану Ціханоўскую сапраўднай прэзідэнткай Беларусі. У сябе ў Х ён апублікаваў відэа, у якім запрасіў лідарку беларускіх дэмсілаў ляцець разам з ім на паседжанне кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Брусэлі.

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Радаслаў Сікорскі ўвечары 26 студзеня выправіўся на паседжанне кіраўнікоў заменапалітычных ведамстваў краін ЕС у кампаніі Святланы Ціханоўскай, якую назваў прэзідэнткай Беларусі.

— Лукашэнка арганізаваў сёння выбарчы фарс, а мы ляцім у Брусэль з чалавекам, якога беларусы насамрэч абралі прэзідэнтам, — заявіў Сікорскі і запрасіў «пані прэзідэнтку» на борт свайго самалёта.

Перамовы кіраўнікоў МЗС краін ЕС пройдуць у Брусэлі 27 студзеня ў рамках паседжання Рады ЕС. У ліку іншых пытанняў плануецца абмеркаваць увядзенне новых санкцый супраць Расіі — гэта будзе ўжо 16-ы пакет санкцый, які плануецца прыняць у сувязі з трэцяй гадавінай агрэсіі Крамля супраць Украіны. Сікорскі прадстаўляе на саміце Польшчу, якая старшынюе ў ЕС у першым паўгоддзі 2025 года.

Нагадаем, напярэдадні кіраўнік польскага МЗС пракаментаваў у сацсетках асноўны дзень выбараў у Беларусі.

«Сёння ў Беларусі прэзідэнцкія „выбары“. Чакаць выніку невыносна. Дарэчы, калі ласка, не называйце Лукашэнку „апошнім дыктатарам Еўропы“. Гэта несправядліва. Пуцін перасягнуў яго ў злодзействе, рэпрэсіях і ваенных злачынствах», — напісаў ён у Х.

На заяву Сікорскага адрэагавала МЗС Беларусі, якое параіла міністру «не сунуць нос куды не варта», і сам Лукашэнка, які паабяцаў «не ўмешвацца» ў прызначаныя на травень прэзідэнцкія выбары ў Польшчы.

У афіцыйнай заяве МЗС Польшчы выказала расчараванне праведзенымі ў Беларусі выбарамі, якія прайшлі з парушэннем асноўных дэмакратычных працэдур.

Нагадаем, паводле звестак падкантрольнага беларускім уладам ЦВК, за Алега Гайдукевіча прагаласавала 2,02% апытаных; за Ганну Канапацкую — 1,86%; за Аляксандра Лукашэнку — 86,82%, Сяргей Сыранкоў набраў 3,21% галасоў апытаных выбаршчыкаў, Аляксандр Хіжняк — 1,74%, супраць усіх — 3,6%.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзеныя 3 лютага.