Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  3. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  4. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  5. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  6. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  7. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  12. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  13. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  14. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  15. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  16. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  17. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  18. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
Читать по-русски


/

Законапраект з пенсійнымі змяненнямі і новаўвядзеннямі па сацыяльным страхаванні ў першым чытанні 2 красавіка зацвердзілі дэпутаты парламента. «Люстэрка» расказвае, што хочуць змяніць гэтым дакументам.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Новаўвядзенне для платнікаў спецыяльнага падатку

Сярод іншага чыноўнікі хочуць дазволіць тым, хто працуе на падатку на прафесійны даход, даплачваць у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) унёскі на пенсійнае страхаванне. Гэта збіраюцца зрабіць для таго, каб гэтыя людзі маглі ўплываць на памер сваёй будучай працоўнай пенсіі.

«Уводзіцца новая катэгорыя добраахвотных платнікаў, вызначаецца парадак пастаноўкі ў органы ФСАН, а таксама тэрміны і парадак такіх унёскаў. Рэалізацыя гэтай нормы дасць магчымасць у першую чаргу платнікам падатку на прафесійны даход сфармаваць свае пенсійныя гарантыі ў поўным аб’ёме», — расказала дэпутатка Святлана Сянько.

Удар па заробках у канвертах

Яшчэ адно новаўвядзенне датычыць выплаты заробкаў «па-чорнаму».

«Навацыі закрануць працадаўцаў, якія выплачваюць заработную плату ў канвертах, і работнікаў, якія атрымліваюць (грошы такім спосабам. — Заўв. рэд.), — адзначыла дэпутатка Святлана Сянько. — У рэспубліцы праводзіцца істотная работа па недапушчэнні такіх фактаў, бо пры выяўленні заработнай платы ў канверце фактычна не робяцца ўнёскі ні падатковыя, ні ў Фонд сацыяльнай абароны. Натуральна, не фармуецца страхавы стаж у поўным аб’ёме ў грамадзян, што працуюць, альбо фармуецца не ў поўным аб’ёме. Вядома, гэта адбіваецца на зніжэнні індывідуальнага каэфіцыента заробку, які ўлічваецца падчас разліку будучай пенсіі».

Даведка «Люстэрка». Ёсць такое паняцце, як індывідуальны каэфіцыент заробку — гэта суадносіны фактычнай зарплаты, якую атрымліваў чалавек да выхаду на заслужаны адпачынак, і сярэдняй па краіне. Калі зарплата канкрэтнага чалавека была ў паўтара разу большая за сярэднюю, то ў яго гэты каэфіцыент складае 1,5, калі на ўзроўні сярэдняй, то 1. Дык вось для тых, хто працягвае працаваць на пенсіі, ёсць столь па памеры выплаты — бярэцца максімальны каэфіцыент на ўзроўні 1,3. Нават калі ў кагосьці ён складае 1,5 або 2, то ўсё роўна дзейнічаюць абмежаванні. То-бок фактычна чалавек недаатрымлівае частку пенсіі, калі працягвае працаваць на заслужаным адпачынку.

Для тых, каго ловяць на выдачы грошай у канвертах, хочуць скасаваць абмежаванне па выплатах з пяціразовай сярэдняй зарплаты. Выплата ўнёскаў будзе рабіцца з фактычных выплат, але не ніжэй за пэўны ўзровень.

«У выпадку выяўлення факта выплаты заработнай платы ў канвертах працадаўца абавязаны будзе даналічыць унёскі ў бюджэт фонду з фактычных выплат, — паведаміла дэпутатка і ўдакладніла, што будзе мінімальная сума. — З мэтай выключэння зацікаўленасці работнікаў таксама страхавы стаж на пенсіі будзе ўлічвацца з памеру мінімальнай заработнай платы».

Паводле Святланы Сянько, «ключавая задача — не столькі пакараць працадаўцу ў выплаце ўнёскаў, а ў першую чаргу апярэдзіць негатыўныя фактары і забяспечыць сацыяльныя гарантыі грамадзянам».

Карэктаванні для тых, хто вядзе падсобную гаспадарку

«Удакладненая катэгорыя платнікаў, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў добраахвотным парадку, — паведамілі ў парламенце. — Гэта грамадзяне, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, якія рэалізуюць лекавыя расліны, дзікарослыя ягады, арэхі і іншыя плады, грыбы, іншую дзікарослую прадукцыю, якія ажыццяўляюць дзейнасць трацейскіх суддзяў і медыятараў».

Што выключылі з законапраекта

Прыбралі прапанову ўзмацніць патрабаванні што да выплаты ўнёскаў у бюджэт ФСАН для тых, хто працуе па грамадзянска-прававых дамовах (да прыкладу, дамове падраду ці аўтарскай) больш за 90 дзён у аднаго працадаўцы. Нагадаем, улады хацелі для гэтых работнікаў па-новаму разлічваць мінімальны ўнёсак у ФСАН. Гаворка пра тых, хто працуе па такой схеме ў аднаго наймальніка больш за тры месяцы цягам аднаго каляндарнага года. Выключэнне — тыя, хто выконвае работы па выкладчыцкай, навуковай і творчай дзейнасці. Але ў выніку ад гэтай ідэі адмовіліся.

Таксама чыноўнікі хацелі ўвесці для індывідуальных прадпрымальнікаў дыферэнцыяваныя ўнёскі ў бюджэт фонду, яны будуць залежаць ад таго, колькі яны зарабілі — чым больш, тым вышэйшыя страхавыя адлічэнні. Але ад гэтай ідэі адмовіліся.

Што яшчэ збіраюцца змяніць

Чыноўнікі збіраюцца ўтрымліваць на рашэнне камісій па прызначэнні пенсій залішне выплачаныя пенсіянеру сумы праз падліковую памылку. Максімальны памер такога ўтрымання на жаданне пенсіянера можа вызначацца на ўзроўні 5% пенсіі.

Таксама ўлады хочуць «спрасціць падыходы па адміністраванні (цалкам скасаваўшы для ІП прадстаўленне дакументаў персаніфікаванага ўліку)».

Далей законапраект мусіць у другім чытанні зацвердзіць парламент. Калі гэта адбудзецца, ён пойдзе на разгляд у Савет Рэспублікі, а потым — на стол Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама