Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  4. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  5. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  11. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  12. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  13. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  14. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  15. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  16. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  17. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  18. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Арменія ўваходзіць у склад Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), што дае гэтай дзяржаве і яе насельніцтву «вельмі і вельмі станоўчыя дывідэнды», заявіў прадстаўнік расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.

Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Так ён пракаментаваў ухвалу ўрадам Арменіі законапраекта пра ўступленне ў Еўрасаюз.

«Што значыць гэтае сяброўства ў ЕС — цяпер пакуль цяжка сказаць, бо, вядома, быць сябрам дзвюх розных арганізацый, гіпатэтычна разважаючы, проста немагчыма. Тут адна мытная прастора, тут адна зона свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, людзей, капіталаў, там іншая, там іншыя нормы», — сказаў Пяскоў.

Неабходна зразумець пазіцыю Еўрасаюза, грунтавацца на працоўных механізмах, інтэграцыйных фарматах, якія ўжо сябе зарэкамендавалі, дадаў ён і прывёў у прыклад сітуацыю з Турцыяй, якая «ўжо шмат дзесяцігоддзяў захоўвае сваю арыентацыю на сяброўства ў ЕС, але не сустракае асаблівай узаемнасці».

Нагадаем, 9 студзеня ўрад Арменіі ўхваліў праект рашэння пра пачатак працэсу ўступлення ў ЕС. Прэм’ер Нікол Пашынян нагадаў, што ўхвала законапраекта не значыць уступлення ў аб’яднанне: «Канчатковае рашэнне можа быць прынятае толькі шляхам рэферэндуму, іншых варыянтаў няма».

ЕАЭС — арганізацыя эканамічнай інтэграцыі, у яе ўваходзяць Расія, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Беларусь.