Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  6. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  14. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


Сёння, 16 лютага, стартаваў суд па «справе NEXTA». Абвінавачаныя — Сцяпан Пуціла, Ян Рудзік і Раман Пратасевіч. Толькі апошні з іх знаходзіцца ў Беларусі і актыўна супрацоўнічае са следствам. Юрыст тлумачыць, ці дапаможа ўсё гэта Пратасевічу пазбегнуць калоніі. Нагадаем, Соф’я Сапега, якая таксама супрацоўнічала са следствам, атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі і адмову ў памілаванні.

Роман Протасевич в передаче ОНТ "Марков. Ничего личного".Минск, август 2022 года. Фото: скриншот видео ОНТ
Раман Пратасевіч у перадачы АНТ «Марков. Ничего личного». Мінск, жнівень 2022 года. Скрыншот відэа АНТ

У чым абвінавачваюць Рамана Пратасевіча

Былога рэдактара тэлеграм-канала NEXTA, прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем, абвінавачваюць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса (хоць першапачаткова ў чэрвені 2021 года гаворка ішла пра тры).

Вось яны:

- ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Па трэцяй частцы ў якасці пакарання прадугледжанае толькі пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў;

— ч. 1 і ч. 3 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Па першай частцы — толькі пазбаўленне волі ад 5 да 15 гадоў, па трэцяй — арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў;

- ч. 1 і ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Па першай частцы — арышт, або абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў, па другой — да 3 гадоў арышту або пазбаўлення волі;

- ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Па трэцяй частцы — толькі пазбаўленне волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў;

- ч. 1 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Па першай частцы — да 5 гадоў абмежавання волі або ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення;

- ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па другой частцы — да 5 гадоў абмежавання або да 6 гадоў пазбаўлення волі;

- ч. 2 арт. 368 (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Па другой частцы — штраф або да 2 гадоў папраўчых работ, або да 5 гадоў абмежавання, або столькі ж гадоў пазбаўлення волі.

Цікава, што ў пераліку артыкулаў няма абвінавачання ў тэрарызме, хоць Раман Пратасевіч дагэтуль знаходзіцца ў спісе КДБ датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

— Са стратэгічнага (палітычнага) пункту гледжання яму ў любым выпадку не мусяць даваць рэальнае пазбаўленне волі. Гэта вельмі паказальны выпадак. Калі цяпер пасадзіць Пратасевіча, гэта робіць бессэнсоўным усю стратэгію ўладаў, якую яны распрацоўвалі апошнія паўтара-два гады, — тлумачыць юрыст, які пагадзіўся пагаварыць з «Люстэркам» на ўмовах ананімнасці. — Мне здаецца, яго мусяць пакінуць на волі. Але як гэта юрыдычна зрабіць — незразумела.

Суразмоўца адзначае, што ў Пратасевіча можа быць цалкам законнае пагадненне са следствам, у якім ёсць умова, што ён супрацоўнічае, а наўзамен атрымлівае змякчэнне пакарання. Але нават такая дамоўленасць не можа гарантаваць адсутнасць рэальнага тэрміну. Рэч у цяжары складаў злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць.

Ці можа Пратасевіч атрымаць умоўны тэрмін?

Так, але толькі ў тым выпадку, калі з Пратасевіча здымуць абвінавачанні або апраўдаюць адразу па трох артыкулах: па асабліва цяжкай ч.1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), цяжкай ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

— Усе гэтыя склады прадугледжваюць толькі рэальнае пазбаўленне волі. Як варыянт пракурор можа адмовіць у абвінавачанні ў адпаведнай частцы падчас судовага паседжання, — кажа наш суразмоўца.

Аднак гэта падаецца малаімаверным: на першым судовым паседжанні Пратасевіч заявіў, што «ў поўным аб’ёме згодны з выстаўленымі артыкуламі Крымінальнага кодэкса».

У адваротным выпадку закон прадугледжвае толькі пазбаўленне волі — па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах закон забараняе даваць умоўны тэрмін.

Што мае пад сабой умоўны тэрмін?

Суд можа пастанавіць не выконваць пакаранне. Але пры гэтым асуджанаму будзе прызначаны выпрабавальны тэрмін (па законе ад 1 да 3 гадоў). Калі ў гэты час ён не зробіць новага злачынства і будзе выконваць пэўныя абавязкі па рашэнні суда, то па заканчэнні тэрміну пакаранне ўжываць не будуць.

Ці магчымая адтэрміноўка пакарання?

Так. Але тады пракуратуры трэба будзе адмовіцца ад абвінавачання або суду — апраўдаць Пратасевіча хаця б па асабліва цяжкай ч. 3 арт. 293.

У гэтым выпадку, нават калі яго прызнаюць вінаватым па цяжкіх ч.3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361, суд мае права прымяніць адтэрміноўку пакарання. Але з умовамі. Па-першае, калі высветліцца, што не было «замаху на жыццё і здароўе чалавека». Па-другое, Раман Пратасевіч мусіць кампенсаваць шкоду.

Аднак тут таксама ёсць нюанс. Калі яго ўсё ж прызнаюць вінаватым па ч. 3 арт. 130, то мінімальнае пакаранне — пяць гадоў пазбаўлення волі толькі па гэтым артыкуле. Пяць гадоў тут — крытычная лічба.

— Гэта максімальны тэрмін, па якім могуць прызначаць пакаранне з адтэрміноўкай. Калі тэрмін большы, то адтэрміноўку пакарання па законе даць нельга, — тлумачыць юрыст.

Ці зможа суд, улічваючы колькасць артыкулаў Пратасевіча, не перавысіць гэты тэрмін? Як правіла, пакаранне выносіцца па кожным артыкуле асобна, потым прызначаецца выніковае.

Закон дазваляе прызначаць яго альбо па прынцыпе паглынання менш строгага пакарання больш строгім, альбо часткова ці цалкам складаць усе пакаранні.

То-бок тэарэтычна ў суда застанецца магчымасць прызначыць 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання, паглынуўшы пакараннем па ч.3 арт. 130 пакаранні па іншых артыкулах.

Што значыць адтэрміноўка пакарання?

Суд можа даць адтэрміноўку выканання пакарання на тэрмін ад 1 да 2 гадоў. За гэты час асуджаны павінны будзе выконваць пэўныя абавязкі па рашэнні суда. А ўжо пасля выпрабавальнага тэрміну суд вырашыць, выконваць пакаранне ці не.

Якія яшчэ варыянты?

Як мы ўжо адзначалі, пракуратура можа проста адмовіцца ад усіх абвінавачанняў. А беларускі суд акрамя варыянту апраўдаць Пратасевіча яшчэ мае права прызначыць мякчэйшае пакаранне, чым прадугледжана Крымінальным кодэксам. Яно можа быць прызначанае «пры наяўнасці выключных абставінаў».

— Але яго нават не ў палітычных справах вельмі рэдка выкарыстоўваюць. Ёсць пэўныя крытэры, прапісаныя ў КПК: суд улічвае ролю чалавека, узрост, разумее ці не разумее ён, што адбываецца. Улічваючы гэта ўсё, суд можа даць тэрмін, меншы за мінімальны, — тлумачыць юрыст. — Але па палітычных артыкулах наўрад ці такое магчыма прымяніць. Па тым жа 130-м — відавочна не. Менш за мінімальны тэрмін і гэты артыкул — несумяшчальныя рэчы.