Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  6. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  7. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  14. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


У беларускім твітары сем гадоў таму з’явіўся акаўнт «Грустный Коленька», у якім пісалі ад імені малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Жарты паступова станавіліся ўсё папулярнейшымі, а цяпер думкі ад імені нібыта Мікалая Лукашэнкі чытае амаль 350 тысяч чалавек. Аўтар «Сумнага Коленькі» доўгі час заставаўся ананімным, але сёння вырашыў выйсці з ценю хаця б напалову. Мы пагаварылі з ім пра твітар і сапраўднага Колю Лукашэнку, уплыў гумару на палітыку, падкаст і шпіца Умку.

Тая самая фатаграфія Колі, якая стала нагодай для стварэння акаўнта. Парад у Мінску 3 ліпеня 2011 года. Фота: Reuters

«Меркаванне 12-гадовага хлопчыка, у якога іншы свет у галаве, заўсёды здавалася смешным»

— Як вы прыдумалі акаўнт «Сумны Коленька»?

— Насамрэч усё пачалося з адной фатаграфіі Коленькі, калі ён прымаў парад. Ён стаіць там, вельмі смешны маленькі хлопчык у вайсковай форме. Гэта ад пачатку выглядае камічна. Мы з сябрамі напісалі: «Чаму ён усюды мяне цягае з сабой?» І аказалася, што гэта вельмі смешна. Потым прыдумалі: «Цяпер бы спаць, а не прымаць гэтыя вашыя парады». І аказваецца, што любую фразу можна напісаць да гэтай фатаграфіі, і будзе смешна.

Пасля гэтага мы вырашылі стварыць акаўнт Колі Лукашэнкі: я паставіў гэтую фатаграфію на аватарку — і з’явіўся «Сумны Коленька». Гэта быў такі персанаж, які ад імені Коленькі агучвае сваё меркаванне пра факты, якія адбываюцца ў Беларусі. Бо меркаванне 12-гадовага хлопчыка, у якога іншы свет у галаве, заўсёды здавалася смешным.

— Як вы прыдумляеце жарты?

— Часам проста бачыш навіну — і праз секунду з’яўляецца твіт. Часам жарт месяц ляжыць у чарнавіках, і я яго кручу, спрабую смяшней сфармуляваць. Часам сябры дасылаюць ідэі.

Я думаю, што сур’ёзная развілка адбылася ў 2020 годзе, калі пачаўся кавід. Тады гэта ўжо сталі не думкі гэтага хлопчыка, а мае. Трэба было пісаць не толькі жарты, але і выказваць нейкую грамадзянскую пазіцыю. Бо ў пачатку 2020 года я вельмі жорстка хварэў на каранавірус, палова Беларусі хварэла. А вось гэты вусаты персанаж казаў, што «нет нікакіх вірусаў, нічыво не летает» (гэтую фразу суразмоўца гаворыць голасам Аляксандра Лукашэнкі. — Заўв. рэд.). І я думаю: блін, а ты што вярзеш? І тады пачаліся такія відавочныя разыходжанні, і жарты сталі трохі іншымі.

— Які свой жарт вы лічыце найлепшым, а які — найгоршым?

— Улюбёных жартаў шмат. Напрыклад вось гэтыя.

Але ёсць яшчэ адзін класны жарт, які не падабаецца нікому. Гэта быў пачатак 2020 года, каранавірус. І тады я напісаў: «У вас няма адчування, што мой тата — е**** (вельмі кепскі чалавек. — Заўв. рэд.)?» Гэта смешна і з таго пункту гледжання, што гэта нібыта кажа сын, які да сваіх 15 гадоў не ўсведамляў, хто яго бацька. Усе ў свеце, усе ў Беларусі ўжо разумелі, але толькі калі пачаўся каранавірус і яго бацька пачаў гаварыць такія рэчы, Коленька такі: «Блін, пачакайце, я нешта не звяртаў увагі».

Найгоршага жарту не назаву — думаю, як і многія ў твітары, я выдаляю такое, калі думаю: «Што я напісаў наогул?»

— Чаму Коленька «сумны»?

— Гэта менавіта праз тую фатаграфію. Ён там ве-е-ельмі сумны. Ну рэальна, гэта дзевяць гадзін раніцы, нейкія танкі едуць, нейкі парад, і ў яго такі-і-і маркотны твар. Ён наогул не разумее, што там робіць.

— Хто чытачы «Сумнага Коленькі»? Апішыце іх.

— Акаўнт жыве сваім жыццём і жыве хвалямі. Першы ўсплёск быў у самым пачатку, усе пачалі актыўна рэтвіціць. Думаю, тады аўдыторыяй былі ўсе беларусы, якія сядзелі ў твітары.

Наступная хваля была ў 2019-м і пачатку 2020 года, гэта былі ў асноўным дзяўчаты. Тады пачалі з’яўляцца фатаграфіі Колі, дзе ён вельмі прыгожы, проста нейкі галівудскі актор Том Холанд. І маленькія дзяўчаты думалі, што гэта рэальна ён. Пісалі паведамленні: «А ты сапраўды Коленька?»

А пасля 2020 года, калі ўсе ўсё ўсвядомілі, то гэта больш вальнадумныя людзі, больш дэмакратычна настроеныя. Вось такія тры хвалі.

Сын Александра Лукашенко Николай разговаривает на скамейке запасных с Дмитрием Басковым во время хоккейного матча, в котором участвуют его отец и Владимир Путин, Сочи, Россия, 7 февраля 2020 года.
Сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай размаўляе на лаўцы запасных з Дзмітрыем Баскавым падчас хакейнага матча, у якім удзельнічаюць яго бацька і Уладзімір Пуцін, Сочы, Расія, 7 лютага 2020 года

— Што вы адказвалі гэтым 15-гадовым дзяўчатам, якія пісалі?

— Я не памятаю. У мяне заўсёды былі на руках карты ананімнасці і маўклівасці, я стараўся наогул нікому не адказваць, весці акаўнт моўчкі. Я нават у рэплаях ніколі нічога не пісаў. Бо інакш жарт не спрацуе.

— То-бок дзяўчынкі засталіся без адказу?

— У дзяўчынак свой свет. Ужо пад канец 2020 года я даведаўся, што ёсць тэлеграм-каналы, і там проста фандом Колі Лукашэнкі. Яны малююць яго, пішуць пра яго гісторыі, ходзяць да яго на хакей. І калі людзі пісалі нешта ў каментарах, маўляў, ён сын дыктатара, гэтыя дзяўчынкі так злаваліся: «Вы нічога не ведаеце пра яго, ён добры, ён гуляе ў хакей, ён прыгожы. Не чапайце яго!»

«Гэта ўжо хлопец, які жыве ў выдуманым свеце, катаецца па розных краінах і кайфуе»

— Які, па-вашаму, Коля Лукашэнка?

— Слухайце, гэта ўсё ж будзе аналітыка па фатаграфіях і відэа. Я не прыхільнік такога, каб так судзіць людзей, трэба ўсё ж па ўчынках. Хаця б па інтэрв'ю нейкім. Мне здаецца, тут можа быць усё што заўгодна.

Але я дакладна ўпэўнены, што ён вельмі адукаваны, вельмі спартыўны, у яго найлепшыя трэнеры і настаўнікі. Я ўпэўнены, што яго абсалютна не падпускаюць ні да якай інфармацыі, што ў яго няма выхаду да ўсіх экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, твітара. Мне здаецца, гэта ўжо хлопец, які жыве ў выдуманым свеце, катаецца па розных краінах і кайфуе. Я так яго ўспрымаю. Але магчыма, усё па-іншаму. Можа, ён копія бацькі і таксама трохі «паехаў кукухай».

— Наколькі я разумею, раз вы думаеце, што ў Колі няма доступу да сацсетак, то і ў ліку вашых падпісчыкаў яго няма?

— Я ўпэўнены, што ён нават не ведае пра мой твітар. У яго свой выдуманы свет, яго загружаюць усялякімі справамі. Ён вучыць кітайскую мову, ён грае на піяніна, у хакей. Вось 100% яму кажуць: «Ты не вер усяму, што там адбываецца, калі нешта ўбачыш ці табе хтосьці нешта скажа». Мне здаецца, яго аж ахоўваюць і аберагаюць.

— Як думаеце, каго Лукашэнка любіць больш: Колю ці Умку?

— Мне здаецца, Лукашэнка нікога не любіць (смяецца). Але проста цяпер шпіц для яго дакладна важнейшы, гэта чарговая спроба ачалавечыць дыктатара. Коленька вырас і больш не прыносіць яму тых плюсаў, дзеля якіх быў прыдуманы гэты вобраз. Так што шпіц цяпер выконвае ролю Коленькі.

— То-бок вы думаеце, што як да сына ён да Колі цёплых пачуццяў асабліва не адчувае?

— Ды вядома, адчувае (смяецца). Гэта больш жарт.

— А вы б хацелі, каб Коля ўбачыў гэты акаўнт?

— Я думаю, лепш за ўсё было б калі-небудзь запісаць з ім падкаст і пагаварыць. Гэта было б вельмі крута і для мяне, і для яго. Але мне здаецца, гэта нерэальна.

— А што вы сказалі б яму пры сустрэчы?

— Думаю, я б задаваў вельмі шмат пытанняў, усё будзе залежаць ад кантэксту, ад сітуацыі. А магчыма, я б казаў: «Даруй мне, калі ласка, перастань мяне біць токам, не трэба адразаць мне вуха. Гэ-э-эй, гэта ж усё жарты былі» (смяецца). Я думаю, ёсць яшчэ такі варыянт.

Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай у Палацы Незалежнасці падчас пратэстаў у сувязі з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, Мінск, 23 жніўня 2020 года. Фота: «Пул Первого»

— Ці была нейкая рэакцыя на вашыя твіты з боку адміністрацыі Лукашэнкі, ідэолагаў, спецслужбаў?

— Не, я ж не парушаю ніякіх законаў (смяецца). Мне здаецца, яны супраць любых згадак Колі з негатыўнай канатацыяй. Гэта ж проста жарты. Мне здаецца, навошта ім скандал на роўным месцы раздзімаць?

«Пасля 2020-га была эйфарыя, эйфарыя, эйфарыя, расчараванне, надзея»

— Ведаю, што вы не хочаце раскрываць сваю асобу. Раскажыце пра сябе што можаце: хто вы, чым займаецеся?

— Я сцэнарыст, ужо гадоў 10 займаюся тым, што пішу рознага кшталту гумарыстычныя праекты, шоу і серыялы. Ва Украіне пісаў, у Расіі, у Беларусі. А «Сумны Коленька» — гэта такая аддушына, дзе ты можаш сказаць сваю думку, і яе прачытае вельмі шмат людзей. Дзе ты можаш сказаць наогул што заўгодна.

— А колькі вам гадоў?

— (паўза) Ды-ы-ы не ведаю. А якая розніца?

— Цікава, наколькі ў вас вялікая розніца з Колем Лукашэнкам. Калі вам 20 — гэта адно, а калі 40 — іншае. У другім выпадку, напэўна, складана пісаць твіты ад імені падлетка.

— Ну, мне дакладна не 18, як яму. Было б дзіўна, калі б 11-гадовы хлопчык у 2015 годзе пачаў весці твітар. Але мне не нашмат больш, я не стары мужык. А што ёсць розніца ва ўзросце… У сцэнарыстыцы гэта называецца «рэсёрч». Сцэнарыст жа можа пісаць пра музыканта, калі сам не музыкант, пра дарослую разведзеную жанчыну, калі сам не яна. А пра Коленьку шмат інфармацыі, каб адчуць сябе ім.

— А ці бывае такое, што ў звычайным жыцці вы думаеце як ваш персанаж?

— Не (смяецца). Я ж не так часта пішу ад яго імені, у мяне няма раздвойвання асобы.

— Расказваючы пра свае любімыя твіты, вы сказалі, што пасля пачатку пандэміі каранавіруса ўжо трэба было не проста жартаваць, але выказваць сваю пазіцыю. Да 2020 года вы цікавіліся палітыкай?

— Я пісаў пра гэта ў першай калонцы для KYKY: на жаль, да 2020 года значная частка беларускага грамадства была па-за палітыкай. А цяпер мы разграбаем наступствы. Думаю, што праз гэта цяпер вялікая колькасць людзей цалкам занурылася ў палітыку і толькі пра гэта і гаворыць. Ды і я таксама.

Калі браць падзеі 90-х, рэферэндумы — мне тады было зусім мала гадоў, усё гэта міма мяне прайшло. У 2010 годзе я таксама быў малады, чамусьці мяне цікавілі іншыя рэчы. А далей была адліга нейкая, пачынаючы з 2014 года, з чэмпіянату свету па хакеі. Ну крута ж было! Усе гэтыя музычныя фестывалі, «Вуліца ежа», муралы малявалі, Мобі прыязджаў. І я прыдумаў такую думку нядаўна: гэта мы думалі, што адліга, а насамрэч была залатая восень. Цяпер жа пачалася зіма.

— Якім быў для вас 2020 год?

— Ды мне здаецца, будзе такі ж адказ, як і ва ўсіх пра апошнія тры гады. Эйфарыя, эйфарыя, эйфарыя, расчараванне, надзея. Але я так скажу: я нават падкаст зрабіў праз тое, што, мне здаецца, усе ўжо стаміліся ад пытанняў пра 2020 год. Хочацца агучваць новыя думкі і новыя тэзісы. Сумняваюся, што скажу нешта новае. Я адкажу гэтак жа, як і вы, як любы жыхар Беларусі, акрамя Азаронка.

— Вы часта жартуеце пра Лукашэнку як пра тату Коленькі — ці чакалі такой жорсткасці ад яго?

— Вядома, не, ніхто не чакаў.

«Мой падкаст — гэта размова трох сяброў на кухні»

—  «Сумны Коленька» запусціў падкаст «Даколі». А навошта?

— Ёсць дзве прычыны, чаму я вырашыў рабіць падкаст: альтруістычная і эгаістычная. Першая ў тым, што ўсе дагэтуль гавораць пра палітыку, пра вайну, пра тое, што мы зрабілі не так у 2020 годзе, што трэба было зрабіць. Гэта нейкая вечная рэфлексія. І хочацца трохі пагаварыць на іншыя тэмы. Цяжка, я разумею. Траўма вельмі вялікая, і людзі ўвесь час скочваюцца ў тэмы, якія нібыта ўжо мусяць быць прапрацаваныя.

Цяжка казаць пра стэндап у Беларусі, калі суразмоўца з’ехаў з краіны са зразумелых прычын. Так ці інакш гэта будзе звязана. Але я хачу, каб людзі паслухалі і трохі адпачылі, расслабіліся. Гэта не стомленасць ад палітыкі, гэта ж не «вместо, а вместе». Таму што вось заходзіць беларус у YouTube, а там нічога свайго забаўляльнага няма. І тады ён ідзе глядзець рускі, украінскі кантэнт. А трэба прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасці не толькі праз размовы пра палітыку.

Обложка подкаста "Даколі" от "Грустного Коленьки". Фото предоставлено собеседником
Вокладка падкаста «Даколі» ад «Сумнага Коленькі». Фота ад суразмоўцы

А другое — хочацца навучыцца гаварыць, выказваць свае думкі. Як сцэнарыст я заўсёды пісаў, а цяпер хачу паспрабаваць у рэальным часе фармуляваць свае думкі. І яшчэ хочацца пагаварыць з нейкімі крутымі беларусамі, пачуць іх думкі, данесці іх да іншых. Хочацца развівацца.

Гэта размова трох сяброў на кухні. Размова, у якой любы слухач хацеў бы паўдзельнічаць. Каб было весела, цікава, пазнавальна. Думаю, у кожнага была крутая размова, а другой гадзіне ночы на кухні, калі думаеш: «Божа, як мы класна пагаварылі, калі б мы гэта запісалі, быў бы падкаст». Але ў той жа час хочацца, каб размова была прадметная. Таму з комікамі я размаўляю пра гумар, з музыкамі — пра музыку, журналістамі — пра журналістыку.

— З кожным новым выпускам усё больш людзей будзе ведаць, хто такі «Сумны Коленька». Калі раскрыеце сваё імя ўсім?

— Тут два варыянты. Альбо рана ці позна ўсе даведаюцца, хто я, альбо проста людзям стане ўсё адно. Я не тое каб баюся ці не хачу гаварыць пра сябе, але гэта сапсуе канцэпт, усё будзе не так весела.

Вядома, падкаст я вяду ад сябе, дзіўна было б размаўляць з гасцямі, прыкідваючыся сынам дыктатара. Гэта было б весела, але дзіўна. Амплуа Колі тут патрэбнае для таго, каб яго больш людзей пачула. Таму што падкаст ад нейкага сцэнарыста будзе не так цікавы, як ад «Сумнага Коленькі».

— Якая, на вашую думку, роля комікаў і гумару ў грамадскім і палітычным жыцці краіны?

— Тут трэба канкрэтызаваць, якіх менавіта комікаў. Калі браць беларускую гісторыю, то ўсё, што робіць Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, калі тэлефануе чыноўнікам, хлопцы з Pan Standup і нават твіты Ільіна і Джыпсінкова — гэта погляд на сучасныя падзеі праз прызму гумару. Калі ты можаш неяк цікава гэта асвятліць.

Людзі стамляюцца ад сухіх навін. І прасцей данесці, што тое, што адбываецца, ненармальна, праз смешны твіт, песню або маналог у стэндапе. Людзі слухаюць, смяюцца і сваім смехам згаджаюцца з тым, што гэта ненармальна.

— Пасля 2020 года не раз выказвалася меркаванне (у тым ліку вы гаворыце пра гэта ў сваёй калонцы), што, калі мы смяёмся з Лукашэнкі, мы бачым не жорсткага, гатовага на забойства дзеля ўлады чалавека, а пажылога мужчыну, які «забыў выпіць таблеткі». Ці можа такое высмейванне прывесці да таго, што людзі недаацэняць дыктатара?

— Мне здаецца, наадварот. Калі ты высмейваеш кагосьці, ты паказваеш яго з горшага боку і што яго не трэба баяцца. Мне здаецца, усе выдатна ўсё разумеюць і выдатна ўсё ацэньваюць. Проста я не палітолаг, не ўпэўнены, што я наогул кампетэнтны ў такіх пытаннях.

— Тым не менш акаўнт «Коленькі» звязаны з палітыкай, таму зусім ад гэтага адысці не атрымаецца.

— Згодны, але я не Шрайбман або Чалы, якія ведаюць усё пра палітыку. Я проста пішу жарты, і часам яны адлюстроўваюць маю грамадзянскую пазіцыю.

«У ідэале, калі ўсё скончыцца, перадаць Колю гэты акаўнт»

— Што мусіць здарыцца, каб Коленька павесялеў?

— (паўза) Сумны Коленька ці той, [Мікалай Лукашэнка]?

— Давайце абодва.

— Мне здаецца, Коленьку трэба казытаць (смяецца). Тады ён будзе вельмі вясёлым. А наогул я думаю, што пераназаву акаўнт у «Вясёлы Коленька», калі ўсё скончыцца і ўсе вернуцца ў Беларусь. І я прыфоташоплю яму ўсмешку — мне здаецца, няма ніводнай фатаграфіі, дзе ён усміхаецца. Хіба нейкія з хакея, калі ён забівае шайбу — там ён 100% вясёлы.

Александр Лукашенко и его сын Николай собирают картофель в поле около резиденции "Дрозды" под Минском, Беларусь, 16 августа 2015 года. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай збіраюць бульбу ў полі каля рэзідэнцыі «Дразды» пад Мінскам, Беларусь, 16 жніўня 2015 года. Фота: Reuters

— А будзеце ў такім выпадку працягваць весці акаўнт?

— Так, вядома. Калі людзі будуць чытаць. Наогул, у ідэале, вядома, калі ўсё скончыцца, запісаць падкаст з Колем і перадаць яму стырно, каб ён сам яго вёў, гэты акаўнт. Ён атрымае сінюю галачку, паставіць сваю фатаграфію, і, мне здаецца, будзе нашмат смяшней і цікавей.

— Які твіт будзе ў «Сумнага Коленькі» ў дзень адстаўкі або смерці Лукашэнкі?

— Я буду думаць анлайн, я рэдка загадзя прыдумляю твіты.

— Якой у вашым уяўленні будзе тая Беларусь, у якую ўсе вернуцца?

— Свабоднай. Без страху нешта сказаць і нешта напісаць. Усё, што адбываецца цяпер, нерацыянальнае, дэструктыўнае і разбуральнае. Гэта немагчыма падтрымліваць бясконца. Але я ўпэўнены, што рана ці позна Коленька стане вясёлым!