Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  2. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  3. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  4. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  5. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  6. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  7. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  8. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  9. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  10. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  14. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  15. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  18. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Читать по-русски


У горадзе Смалявічы хутка застанецца ўсяго тры аптэкі, дзе можна купіць лекі па рэцэпце ўвечары пасля працоўнага дня, і толькі адна, дзе гэта можна зрабіць у нядзелю. Падобныя праблемы пагражаюць большасці невялікіх гарадоў Беларусі. Ды і ў вялікіх рэалізаваць рэцэпт доктара хутка можна будзе практычна толькі ў дзяржаўных аптэках. Гэта звязана з пастановай Мінздароўя, якая набывае моц з 1 чэрвеня.

Аптека. Фото: TUT.BY
Пакупніца ў аптэцы. Фота: TUT.BY

Цяпер у Беларусі, паводле звестак ilex.by, працуе каля 3600 аптэк. Дзяржаўнай сетцы «Белфармацыя» і рэгіянальным «Фармацыям» належыць каля 1850 пунктаў, адпаведна, амаль палову рынку займаюць камерцыйныя сеткі. Усе аптэкі краіны дзеляцца на пяць катэгорый.

Першая катэгорыя — гэта вытворчыя аптэкі плошчай не менш за 100 квадратных метраў, у іх акрамя гандлёвай залы мусіць быць яшчэ пад дзясятак розных памяшканняў для работнікаў, вытворчасці і захоўвання лекаў. Другая катэгорыя — буйныя аптэкі плошчай ад 60 «квадратаў» з гандлёвай залай, памяшканнямі для персаналу і захоўвання лекаў. Аптэкі трэцяй катэгорыі ствараюцца ў сельскіх населеных пунктах, а чацвёртай — у арганізацыях аховы здароўя.

А вось да пятай катэгорыі асаблівых патрабаванняў раней не было — толькі плошча не менш за 25 м². Гэта звычайныя невялікія аптэкі, якія сустракаюцца ў жылых дамах, гандлёвых цэнтрах, на вакзалах і ў іншых ажыўленых месцах.

Фото: pharma.by
Аптэка 5-й катэгорыі. Фота: pharma.by

Менавіта такія аптэкі трапляюць пад сур’ёзны ўдар у сувязі з новай пастановай Мінздароўя, прынятай 20 студзеня гэтага года. Яна ўносіць змены ў дакумент пад назвай «Належная аптэчная практыка», якім рэгулюецца праца ўсіх аптэк краіны.

Згодна з папраўкамі, цяпер аптэкі пятай катэгорыі будуць мець права прадаваць толькі тыя лекавыя прэпараты, на якія не патрэбны рэцэпт.

Пры гэтым Мінздароўя зрабіла выключэнне: прадаваць па рэцэптах па-ранейшаму змогуць аптэкі пятай катэгорыі, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забяспечанне асобных катэгорый грамадзян лекамі і перавязачнымі матэрыяламі. А гэтым займаюцца толькі дзяржаўныя аптэкі, амаль усе з іх адносяцца да сеткі «Белфармацыя» і рэгіянальных «Фармацый» (яшчэ ёсць 26 аптэк РУП «БелЛекаЦэнтр» у Мінску). Такім чынам, невялікія дзяржаптэкі з-пад удару выведзеныя.

А вось прыватнікам давядзецца працаваць у цалкам новых умовах. Бо менавіта да пятай катэгорыі адносіцца большасць камерцыйных аптэк Беларусі, якія рэдка займаюць памяшканні больш за 60 «квадратаў». Забарона прадаваць рэцэптурныя лекі пагражае ім зніжэннем колькасці кліентаў, змяншэннем выручкі, не выключана, што нейкім аптэкам давядзецца закрыцца.

Аптэка. Фота: TUT.BY

Новыя правілы абяцаюць праблемы і жыхарам краіны, асабліва ў невялікіх гарадах. Як правіла, буйных прыватных аптэк у іх няма. А значыць, купіць рэцэптурныя лекі можна будзе ў дзяржаўных аптэках сеткі «Фармацыя», у якіх стандартны графік працы. Узнікае пытанне і пра цэны. У дзяржаптэках яны і так не самыя нізкія, асабліва на імпартныя прэпараты, а без канкурэнцыі з прыватнікамі за пакупніка рэцэптурныя лекі там могуць стаць яшчэ даражэйшымі.

На гэта ў рэдакцыю паскардзілася жыхарка Смалявічаў Таццяна (імя змененае). У райцэнтры, дзе жыве больш за 20 тысяч чалавек, ёсць усяго сем дзяржаўных аптэк. З іх у будні толькі тры працуюць пасля шасці вечара, самае большае — да 19.30 (адна). А ў выходныя і святы наогул толькі адна адкрытая да пяці вечара, яшчэ адна працуе ў суботу да абеду.

Ёсць яшчэ шэсць прыватных аптэк са зручнымі графікамі працы, але рэцэптурныя лекі там прадавацца больш не будуць. Іх можна будзе набыць толькі ў дзяржаўных. Там ужо вывесілі адпаведныя абвесткі.

«І тое калі яшчэ ў іх гэтыя прэпараты будуць. Усё для людзей… У камерцыйных нармальныя графікі і цэны на лекі, у тым ліку тыя рэцэптурныя, якіх у дзяржаўных няма», — адзначыла жыхарка Смалявічаў.

Объявление в Смолевичах
Абвестка ў Смалявічах

Новых аптэк будзе менш

Абмежаванні на продаж лекаў — гэта не ўсе праблемы, якія нясе прыватным аптэкам пастанова Міністэрства аховы здароўя. Яна ўводзіць яшчэ і абмежаванні на колькасць і размяшчэнне аптэк у гарадах і адкрыццё новых аптэк.

Гэта зноў жа датычыць самых распаўсюджаных і простых для адкрыцця аптэк 5-й катэгорыі. Раней, каб адкрыць чарговую такую невялікую аптэку, юрыдычнай асобе дастаткова было мець у сваёй сетцы хаця б адну буйную аптэку першай або другой катэгорыі на ўсю краіну. Цяпер жа адкрываць аптэкі 5-й катэгорыі сетка зможа толькі пры ўмове, што ў адміністрацыйным цэнтры адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў яе ёсць аптэка 1-й або 2-й катэгорыі.

Фото: pharma.by
Буйная аптэка ў Мінску. Фота: pharma.by

Прасцей кажучы: не маючы ў райцэнтры буйной аптэкі плошчай больш за 60 м², адкрыць там новую невялікую аптэку сетка не зможа. А ствараць буйныя аптэкі ў Скідзелі, Брагіне або Лепелі бізнесоўцам можа быць нерэнтабельна. То-бок новыя аптэкі, асабліва камерцыйныя, у невялікіх гарадах будуць з’яўляцца нашмат радзей (калі наогул будуць).

Але нават калі сетка мае ў горадзе буйную аптэку, каб адкрыць новую драбнейшую, трэба будзе выканаць цэлы шэраг правілаў. Мінздароўя ўвяло патрабаванні па адлегласці паміж аптэкамі і іх колькасці ў гандлёвых цэнтрах. Так, у населеных пунктах можна будзе адкрыць аптэку толькі пры адсутнасці іншых аптэк у радыусе 500 метраў. Пры гэтым у адным будынку можна размяшчаць толькі адну аптэку.

Выключэнне складаюць буйныя гандлёвыя цэнтры. Калі плошча ГЦ ад 5000 да 10 000 м², там можа быць дзве аптэкі, калі больш за 10 000 м² — можна да трох аптэк. У гандлёвых цэнтрах да 5000 «квадратаў» дапускаецца размяшчэнне толькі адной аптэкі.

Гэтыя змены набылі моц 1 сакавіка. На ўжо наяўныя аптэкі яны распаўсюджвацца не будуць. А вось адкрываць новыя аптэкі цяпер стала значна складаней.