Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  7. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  8. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  9. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  12. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  13. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  18. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
Читать по-русски


Дзевяцярых фігурантаў «справы TUT.BY», якія праходзілі па артыкуле за дапамаганне ў нявыплаце падаткаў, памілавалі.

«Днямі ў гэтай гісторыі была пастаўленая кропка — нас памілавалі (прашэнне было пададзенае яшчэ ў канцы снежня)», — паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», усяго памілавалі 9 фігурантаў «справы TUT.BY», якім інкрымінавалі дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Раней яны заяўлялі хадайніцтвы пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці.

Сутнасць прэтэнзіі па крымінальнай справе супраць ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» была ў тым, што кампанія, з’яўляючыся рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій (ПВТ), нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.

«Справа TUT.BY»

Нагадаем, раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі ўварваліся з ператрусам у галоўны офіс TUT.BY у Мінску і рэгіянальныя офісы ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве і Гродне, а таксама па месцы жыхарства некаторых супрацоўнікаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ». Усяго былі затрыманыя 15 чалавек. Сярод іх — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна, галоўны бухгалтар Анжэла Асад, галоўны інжынер Ала Лапатка, намеснік генеральнага дырэктара TUT.BY па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека, намеснік генеральнага дырэктара TUT.BY па агульных пытаннях Ірына Рыбалка, намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, экс-юрысконсульт Ірына Касцючэнка, менеджар праекта TAM.BY Дар’я Данілава, менеджар Publisher Box Андрэй Аўдзееў, удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская. А таксама супрацоўніцы рэдакцыі: Марына Золатава, Вольга Лойка і Алена Талкачова.

Цягам года частку затрыманых па справе, якія знаходзіліся ў СІЗА, выпускалі — ім змянялі меру стрымання. На момант пачатку судовага працэсу 9 студзеня 2023 года за кратамі заставаліся Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч прызнала Марыну Золатаву вінаватай па арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Людмілу Чэкіну абвінавацілі па трох артыкулах: арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў), арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Абедзвюх суддзя асудзіла на 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Агулам разгляд крымінальнай справы заняў амаль два месяцы, прайшло 37 паседжанняў.

Алену Талкачову, Вольгу Лойку і Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук пасля таго, як яны не з’явіліся ў суд.

Чытайце таксама