Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Умер папа Франциск
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  8. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  11. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  12. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  15. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Беларусы ў сацсетках і чатах пішуць пра тое, што на мяжы з Літвой і Польшчай перыядычна скануюць віды на жыхарства ў іншых краінах. Гэта датычыць тых, хто едзе ў Беларусь. Прычым раней з такім, мяркуючы з усяго, сутыкаліся рэдка. Даведаліся ў чытачоў падрабязнасці і патэлефанавалі ў Дзяржпамежкамітэт з пытаннем пра новаўвядзенне.

Пункт пропуска на белорусской границе. Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Пункт пропуску на беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі, звесткі ёсць у рэдакцыі.

«Ніхто не патлумачыў, для чаго спатрэбіўся ВНЖ»

Нашая чытачка Аляксандра жыве ў Польшчы больш за пяць гадоў, але рэгулярна бывае дома. Апошні раз яна ехала ў Беларусь у канцы красавіка і тады ж сутыкнулася з новаўвядзеннем ад айчынных памежнікаў.

— Раней пра ВНЖ ніколі не пыталі. Часам удакладнялі, чаму няма пячатак у пашпарце (іх у пашпарт не ставяць, калі ёсць від на жыхарства). Але ні разу не прасілі паказаць яго, — адзначае суразмоўніца. — А цяпер не толькі паглядзелі, але яшчэ і адсканавалі. Асобнага допыту не было, проста стандартныя пытанні ад памежнікаў: чым займаюся ў Польшчы, з якой мэтай еду ў Беларусь, на колькі.

Падобную гісторыю расказвае і Віктар. Каля трох гадоў таму малады чалавек аформіў сталае пражыванне за межамі Беларусі і з таго часу жыве ў Польшчы. Кажа, што заўсёды перасякаў мяжу спакойна і нікога не цікавіў яго ВНЖ, але ў пачатку траўня сітуацыя змянілася:

— На пашпартным кантролі з боку Беларусі строга папрасілі паказаць «карту побыту» (ВНЖ у Польшчы. — Заўв. рэд.). Я пачаў паказваць са сваіх рук, але работніца пашпартнага кантролю рэзка вырвала яе і паклала на сканер. Пасля гэтага ВНЖ мне вярнулі і паклікалі наступнага. Але мне так ніхто і не патлумачыў, для чаго ім спатрэбіўся дакумент. На пытанне навошта адказалі маўчаннем.

Пры гэтым, як удакладняе Віктар, павышанай цікавасці на мяжы да яго не было, на допыт яго не адводзілі.

— Цяпер знаходжуся ў Польшчы і зусім не разумею, што яны будуць рабіць з гэтай інфармацыяй, — кажа ён. — Суцяшаю сябе тым, што дзяржава афіцыйна дазволіла мне пастаянна пражываць па-за Беларуссю. Спадзяюся, гэтая працэдура з ВНЖ ніяк на мяне не паўплывае.

У пачатку траўня ў Беларусь з Польшчы ехала і нашая чытачка Караліна. Як і для астатніх суразмоўцаў, паездкі туды-назад для дзяўчыны звычайныя, таму паводзіны памежніцы яе здзівілі.

— Упершыню за ўсе гады маіх паездак яна ўважліва перагартала пашпарт, прагледзела візы. Не ўбачыўшы дзейнай, удакладніла: «Ёсць „карта побыту“?» Я адказала сцвярджальна, — успамінае Караліна. — Яна: «А можна зірнуць?» Я без задняй думкі даю ВНЖ. Яна яго на сканер. Я спытала, для чаго гэта. На што мне адказалі: «Не хвалюйцеся, такі цяпер парадак». Далей не ўдакладняла, каб не затрымліваць чаргу і не мець праблем.

Дадатковых пытанняў да чытачкі не было таксама, на допыты яе не выклікалі. Але дзяўчына адзначае, што ў пратэстах не ўдзельнічала.

А вось у мужа нашай чытачкі Інгі, які на мінулым тыдні ехаў у Беларусь з Польшчы, мясцовы ВНЖ не прасілі і не сканавалі. Затое задавалі вельмі шмат пытанняў.

— Яго дапытвалі хвілін 30−40. Маўляў, чаму з’ехаў, ці назаўжды, ці плануе вяртацца. Чаму прыехаў і чаму за апошні год не прыязджаў, — успамінае суразмоўніца. — Пыталі, кім працуе і кім працуюць сваякі, калі быў ва Украіне апошні раз. Памежнік некалькі разоў выходзіў з тэлефонам і пашпартам, каб параіцца з кімсьці. На допыт у асобнае памяшканне мужа не адводзілі, проста была доўгая «гутарка» ўбаку. Правяралі тэлефон, усе мэсэнджары, акаўнты, фатаграфіі.

Пры гэтым некаторыя ўладальнікі ВНЖ іншых краін Еўрасаюза з такім сутыкаліся і раней. Напрыклад, нашая чытачка Кацярына ўжо шмат гадоў жыве ў адной са скандынаўскіх краін і перыядычна ездзіць у Беларусь.

— З нагоды сканавання ВНЖ пры перасячэнні мяжы. Гэта назіраецца апошнія два гады, не толькі цяпер. Дзесьці пасля выбараў гэта стала звычайнай з’явай, — расказала яна пра свой досвед. — Прычым у маім выпадку ВНЖ прасілі кожны раз. Хоць я не ўдзельнічала ў пратэстах і не прыцягвалася, бо знаходзілася не ў Беларусі.

Беларуская мяжа. Фота: TUT.BY

Што кажуць у Дзяржпамежкамітэце?

З пытаннем пра тое, чаму на мяжы пачалі правяраць і сканаваць замежныя віды на жыхарства, нашая журналістка патэлефанавала на гарачую лінію ДПК як звычайная грамадзянка. Але выразнага адказу так і не атрымала.

— Падкажыце, калі ласка, сяброўка нядаўна ехала ў Беларусь з Польшчы, кажа, на мяжы цяпер скануюць «карту побыту». Але раней такога ніколі не было. Хацела даведацца, для чаго гэта?

— Што «для чаго»? Гэты нумар тэлефона — гарачая лінія па пытаннях, якія неабходныя дакументы для перасячэння дзяржаўнай мяжы. У вас ёсць гэтае пытанне?

— Дык у мяне пытанне ў цэлым пра перасячэнне мяжы. Ніколі не прасілі паглядзець ВНЖ, а цяпер просяць. І незразумела, куды ідуць звесткі. Вось я і хацела ўдакладніць.

— Гэта не пытанне па перасячэнні мяжы. Гэта зусім іншае пытанне. «Якія дакументы неабходныя для перасячэння мяжы?» — вам такое пытанне цікавае?

— Мне цікава, чаму раптам цяпер пачалі прасіць дакумент іншай краіны. І ці можна яго не паказваць.

— Вы грамадзянка якой краіны?

— Беларусь.

— Вы перасякаеце [мяжу] па пашпарце Рэспублікі Беларусь. Няма за што.

— Але навошта тады просяць ВНЖ іншай краіны і скануюць яго?

— Я не ведаю, дзе, хто і што ў вас там просіць.

— Мне расказвалі, што на мяжы сканавалі «карту побыту».

— Я вам адказваю на пытанне, які дакумент неабходны для перасячэння дзяржаўнай мяжы: пашпарт.

— Гэта я разумею. Але я пытала, чаму глядзяць ВНЖ. Мне не вельмі хочацца, каб мой дакумент сканавалі незразумела для чаго.

— Калі ў вас ёсць нейкія іншыя пытанні, можаце звярнуцца ў памежную службу праз сайт.

— А проста так цяпер вы адказаць не можаце?

— Не, гэта гарачая лінія па пытаннях перасячэння, якія для гэтага неабходныя дакументы.

Чытайце таксама