У Лідзе затрыманы ксёндз Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці, паведаміў тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Затрыманне адбылося 19-га ліпеня. Прычыны невядомыя, як і месца знаходжання святара.
Зноска з’яўляецца кансультантам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і экспертам у кананічным праве.