У Мінску затрыманы былы кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. Яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС, паведамляе «Еўрарадыё».
Кучук збіраўся ўскласці кветкі ля расійскай амбасады, каб ушанаваць памяць Аляксея Навальнага. Перад затрыманнем Дзмітрый Кучук паспеў сказаць, што ля амбасады шмат сілавікоў.
Дзмітрый Кучук — кіраўнік ліквідаванай партыі"Зялёныя". Пасля ліквідацыі партыі ён збіраўся ўдзельнічаць у выбарах у парламент, нягледзячы на тое, што «ў Беларусі няма сумленных свабодных выбараў, а нашыя галасы ніхто не лічыць», але ЦВК не зарэгістраваў яго групу.