Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  5. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  6. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  7. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  10. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  13. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  14. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  15. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  16. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  18. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
Читать по-русски


Падчас тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» цяжка пацярпеў як мінімум адзін грамадзянін Беларусі. Яго завуць Алім Кашавараў. «Люстэрка» даведалася больш інфармацыі пра мужчыну ў яго знаёмых.

Алим Кошеваров. Фото из соцсети
Алім Кашавараў. Фота з сацсеткі

«Грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыццё змагаюцца медыкі», — расказаў раніцай 23 сакавіка амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой. Яго імя таксама ёсць у спісах пацярпелых падмаскоўнага Міністэрства аховы здароўя, там гаворыцца, што Алім Кашавараў знаходзіцца ў Маскоўскай гарадской клінічнай бальніцы імя Боткіна.

Алім Кашавараў нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе, яму 42 гады. У яго сям'і было чацвёра дзяцей — у яго два родныя браты і сястра, як мінімум двое з іх жывуць у родным горадзе. Малодшы брат Аліма — вядомы ў Бабруйску відэограф Аляксандр Кашавараў.

Алим Кошеваров. Фото из соцсети
Алім Кашавараў. Фота з сацсеткі

У родным горадзе Алім доўгі час працаваў ахоўнікам у гіпермаркеце «Карона». Мужчына быў жанаты, але пасля, імаверна, развёўся. У яго ёсць сямігадовая дачка, якая жыве ў Бабруйску. (Інфармацыя пра месца працы і ўзрост дачкі дапоўненая 24 сакавіка паводле звестак BYPOL. — Заўв. рэд.).

Алим Кошеваров. Фото из соцсети
Алім Кашавараў з жонкай, 2015 год. Фота з сацсеткі

У апошнія гады Кашавараў жыве і працуе ў Маскве. Паводле інфармацыі знаёмых, у «Крокус Сіці Холе» ён таксама мог працаваць ахоўнікам.

Сапраўды, 23 снежня 2023 года ён апублікаваў у сацсетцы фатаграфію з фае комплексу, на якой ён апрануты ў строгі чорны касцюм і белую кашулю — прыкладна так і выглядаюць супрацоўнікі службы бяспекі «Крокус Сіці Хола». Падобнае фота ў такім жа касцюме мужчына размяшчаў і ў пачатку 2020 года.

Алим Кошеваров. Фото из соцсети
Алім Кашавараў у «Крокус Сіці холе», снежань 2023 года. Фота з сацсеткі

Калі Алім Кашавараў насамрэч быў ахоўнікам, то мог знаходзіцца паблізу ўвахода і трапіць пад стрэлы тэрарыстаў адным з першых.

Бабруйчанін можа быць не адзіным пацярпелым беларусам. Яшчэ аднаго грамадзяніна нашай краіны, паводле Дзмітрыя Крутога, шукаюць сваякі, бо не могуць з ім звязацца, пакуль інфармацыі пра яго няма.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў будынак буйнога канцэртна-выставачнага комплексу «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску (фактычна ўскраіна Масквы) перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік». Нападнікі пачалі страляць яшчэ ля ўвахода, потым вялі стральбу па наведніках унутры — як у фае, так і ў канцэртнай зале. Таксама яны, імаверна, учынілі падпалы — у комплексе пачаўся маштабны пажар, зала цалкам згарэла, у ёй абрынуўся дах.

Раніцай 23 сакавіка ў СК і ФСБ Расіі заявілі пра затрыманне ўсіх падазраваных у здзяйсненні тэракту ў Бранскай вобласці. Сцвярджаецца, што «пасля ўчынення тэракту злачынцы збіраліся перайсці расійска-ўкраінскую мяжу, мелі адпаведныя кантакты на ўкраінскім баку».

Паводле апошніх звестак, вядома пра 133 загінулых. Аднак разбор завалаў на месцы працягваецца, і колькасць ахвяр можа вырасці.