Ва ўзросце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы амбасадар Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі 11 сакавіка гэтага года, паведаміў «Позірк».
У МЗС Беларусі паведамілі, што развітанне з Дзянісам Сідарэнкам прайшло 26 чэрвеня ў Мінску.
«Таленавіты і адказны дыпламат, прафесіянал і патрыёт, ён набыў заслужаныя аўтарытэт і павагу калег і партнёраў як у Рэспубліцы Беларусь, так і далёка за яе межамі. Гэта вялікая страта для дыпламатычнай сям'і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні замежнапалітычнага ведамства.
Сідарэнка займаў пасаду амбасадара з 2016 да 2024 года. На ёй ён змяніў Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 года таксама ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання.