Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  3. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


Эдуард Бабарыка, якога 9 ліпеня будуць зноў судзіць за нібыта непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, адбывае пакаранне ў ПК-2 Бабруйска. Як расказала «Люстэрку» крыніца, знаёмая з сітуацыяй, практычна адразу пасля паступлення ў ПК-2 Эдуарда адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Расказваем падрабязнасці.

Эдуард Бабарико. Фото: babariko.vision
Эдуард Бабарыка. Фота: babariko. vision

Паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка», Эдуард Бабарыка трапіў у ПК-2 у студзені гэтага года. Пасля каранціну яго адправілі ў штрафны ізалятар, потым — у ПКТ. Эдуард знаходзіўся там як мінімум да сярэдзіны вясны. Ён дагэтуль там.

— Відаць, яму давалі дысцыплінарныя спагнанні, каб пазней адправіць у турму. У камеры ён сядзеў адзін. Маральны стан, мабыць, быў не вельмі добры, — дадаў суразмоўца.

Пра здароўе палітвязня яму нічога не вядома.

Што такое ПКТ і якія там умовы?

Паводле закона ў ПКТ адпраўляюць тых, хто атрымаў спагнанне за злосныя парушэнні правілаў унутранага парадку калоніі. Але ў выпадках з палітвязнямі гэта могуць быць і «надуманыя» сітуацыі. Аляксандр Кабанаў пасля вызвалення з ПК-1 Наваполацка расказваў, што яго загадзя папярэдзілі пра рашэнне яго «забурыць», то-бок адправіць у памяшканне камернага тыпу.

У ПКТ могуць адправіць на тэрмін да шасці месяцаў. У памяшканні магчымае адначасовае знаходжанне як некалькіх асуджаных, так і аднаго. Напрыклад, паводле звестак на лістапад 2023-га, у «адзіночцы» сядзеў Мікалай Статкевіч.

Абстаноўка ў ПКТ мякчэйшая, чым у ШІЗА. Тым, хто там знаходзіцца, выдаюць падушку, коўдру, матрац і пасцельную бялізну. Паводле закона асуджаныя могуць раз на дзень выходзіць на паўгадзінны шпацыр, атаварвацца на адну базавую велічыню, атрымаць адну бандэроль або дробны пакет за паўгода, прымаць і адпраўляць лісты, карыстацца бібліятэкай, выпісваць часопісы і газеты. З сабой яны маюць права ўзяць вопратку, брытву (электрычную або механічную), кіпяцільнік, пісьмовыя і туалетныя прыналежнасці, ручнік, гадзіннік і нават настольныя гульні (але ігральныя карты нельга).

Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам, тыя, хто знаходзіцца ў ПКТ, працуюць асобна ад іншых асуджаных. У той жа час так не ва ўсіх калоніях.

— Кожную раніцу, калі я сядзеў у ШІЗА і ПКТ, у камеру заходзіў загадчык гаспадаркі. З сабой у яго была каністра з вадой, у якой разведзеная хлорка. Ён разліваў яе па ўсім памяшканні, а калі сыходзіў, ты бярэш анучку і гадзіну-паўтары займаешся прадуктыўнай уборкай, — расказваў экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў.

Нагадаем, у канцы чэрвеня праваабаронцы паведамілі, што Эдуарда Бабарыку 9 ліпеня зноў будуць судзіць. Гэтым разам за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 КК). Калі яго прызнаюць вінаватым, гэта можа павялічыць ягоны тэрмін за кратамі яшчэ на два гады.

Адзначым, 5 ліпеня 2023 года Эдуард Бабарыка быў прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 243, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры, дапамаганне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і дапамаганне ў арганізацыі наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці і разладу па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці).

Яму далі восем гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5000 базавых велічынь (185 000 рублёў) без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Вытворчасць па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 235 КК (Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) была спыненая ў сувязі з «адмовай дзяржабвінаваўцы ад абвінавачання».

Затрыманы Эдуард быў 18 чэрвеня 2020 года, утрымліваўся ў СІЗА КДБ. 17 снежня 2021 года прайшло роўна 18 месяцаў з моманту яго затрымання. І ён мусіў выйсці на волю. Але потым стала вядома, што яму выстаўленыя новыя абвінавачанні.

Чытайце таксама