Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  7. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  13. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


У адным з беларускіх банкаў сабралі каля 5 млн фатаграфій кліентаў, якія аформілі спажывецкія крэдыты. Такая практыка была прызнана незаконнай і спыненая, а ўсе выявы давялося выдаліць, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У банку сабралі 5 мільёнаў фатаграфій сваіх кліентаў — усе выявы былі атрыманыя падчас афармлення на іх крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Аднак эксперты патлумачылі, што такая практыка не прадугледжаная заканадаўствам. Яна праводзілася без прававых падставаў, не была неабходнай для дасягнення названай мэты, а таксама была залішняй.

На патрабаванне цэнтра фотавыявы кліентаў былі выдаленыя, а незаконная апрацоўка персанальных звестак спыненая.

Спецыялісты нагадалі: калі людзі перадаюць свае персанальныя звесткі аператару, ніхто не можа патрабаваць тагога іх аб’ёму, які не адпавядае мэтам апрацоўкі гэтых звестак.