Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  6. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  7. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  8. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  9. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
Читать по-русски


/

Бацька Марыі Калеснікавай Аляксандр Калеснікаў у кароткім інтэрв'ю Associated Press паведаміў, што абмяркоўваў з дачкой прашэнне пра памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Мария и Александр Колесниковы. Ноябрь 2024 года. Фото: телеграм-канал Романа Протасевича
Марыя і Аляксандр Калеснікавы. Лістапад 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Рамана Пратасевіча

Аляксандр Калеснікаў падкрэсліў, што не можа падрабязна расказваць што-кольвек, бо беларускія ўлады дазволілі кароткую сустрэчу толькі з умовай, што ён не раскрые ніякіх іншых падрабязнасцяў.

Калеснікаў сказаў, што яны з дачкой абмяркоўвалі магчымасць звярнуцца да Лукашэнкі з просьбай пра памілаванне. «Яна думае пра гэта», — сказаў ён.

Нагадаем, увечары 12 лістапада Раман Пратасевіч паведаміў, што палітзняволеная Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам, і апублікаваў у сваім тэлеграм-канале іх супольную фатаграфію. 13 лістапада ён размясціў відэа з бацькам Марыі, у якім той трохі расказаў пра сустрэчу з дачкой.

«У мяне не выклікаў нейкіх асцярог яе стан, — расказаў бацька палітзняволенай. — Што да нашых з ёй размоваў, то тут было шмат часу нададзена сямейным пытанням. Гэта сваякі, сябры, блізкія. Ну і, вядома, мы не абышлі тэму цяперашняй сітуацыі. Я пастараўся данесці да яе тыя змены, якія адбываюцца, і расказаць пра акно магчымасцяў, якія адкрыліся, дзякуючы чаму адбылася нашая сустрэча. Яна сказала, што будзе разважаць, думаць. <…> Я думаю, што ў далейшым адбудуцца яшчэ большыя змены, якія дазволяць нам быць бліжэйўымі з Машай. Я жадаю ўсім бацькам, якія ў такім жа становішчы, што і я, знаходзіць спосабы, каб такія вось спатканні, такія сустрэчы сталі магчымымі».

Раман Пратасевіч дадаў, што для сустрэчы з дачкой Аляксандру Калеснікаву трэба было напісаць зварот на імя Лукашэнкі. Чаму для арганізацыі спаткання ў калоніі сваяку асуджанай, насуперак закону, давялося пісаць зварот на імя Лукашэнкі, Пратасевіч не патлумачыў, але адзначыў, што Марыя «вельмі шмат усміхаецца і жартуе, выглядае добра, шмат чытае, малюе і нават займаецца ёгай».

Марыя Калеснікава была кіраўніцай выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і ўваходзіла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. У верасні 2020 года яе разам з яшчэ двума сябрамі КР прывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу. Але палітык парвала свой пашпарт і адмовілася з’язджаць з Беларусі.

Яе абвінавачвалі па шэрагу артыкулаў: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання). У верасні 2021 года Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, яна адбывае тэрмін у гомельскай жаночай папраўчай калоніі № 4. Палітзняволеную таксама ўнеслі ў «спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».