Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  3. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  4. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


/

Больш за год таму ў тэлеграм-канале лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Алега Гайдукевіча быў апублікаваны фотаздымак пеніса ў эрэкцыі. З тых часоў, паводле словаў палітыка, так і не знайшлося пераканаўчых доказаў таго, што ў сеціва трапіў здымак менавіта яго геніталій. Пра гэта прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года расказаў у інтэрв'ю выданню tochka.by.

Олег Гайдукевич. Скриншот: видео «СБ. Беларусь сегодня»
Алег Гайдукевіч. Скрыншот: відэа «СБ. Беларусь сегодня»

Палітык падкрэсліў, што інцыдэнт з пікантным фота адбыўся праз месяц пасля разводу. Паводле Гайдукевіча, з былой жонкай яму ўдалося захаваць «цудоўныя адносіны».

— Усё пакінуў пасля разводу ёй. Мяне так выхоўваў бацька, — расказаў палітык.

Каментуючы інцыдэнт з дыкпікам, лідар ЛДПБ па-ранейшаму настойваў, што ў яго телеграм-канале было апублікаванае фота не ягонага пеніса. Журналісту tochka.by палітык прапанаваў «рабіць працу якасней» і знайсці жанчын, «якія могуць даць адназначную ацэнку: чыя гордасць на фота».

— Я да гэтага ніякага дачынення не маю. А калі б меў, даўным-даўно ўсё гэта даказалі і паказалі б, — упэўнены Гайдукевіч.

Пры гэтым палітык прызнаўся, што яго канал вядуць некалькі чалавек — правы адміністратара ёсць у памочнікаў, часам пасты піша і прэс-служба.

Нагадаем, пасля інцыдэнту «Наша Ніва» параўнала здымак, што з’явіўся ў тэлеграм-канале дэпутата, з раней апублікаванымі фота яго самога, і заўважыла «падабенства ў форме пазногцевых пласцін і наяўнасці радзімкі на левай руцэ». Тады Гайдукевіч раіў «тым, хто сядзіць, разглядае рукі, яшчэ нешта, полавыя органы», заняцца справай.

Чытайце таксама