Па выніках 2024 года сусветным лідарам па колькасці бязвізавых напрамкаў, даступных яго грамадзянам, стаў Сінгапур. Гэта звесткі з рэгулярнага рэйтынгу кансалтынгавай кампаніі Henley & Partners. Беларусь пагоршыла свае пазіцыі ў рэйтынгу на адзін пункт, апусціўшыся з 61-га месца на 62-е.
Кансалтынгавая кампанія Henley & Partners апублікавала абноўленую версію свайго індэкса пашпартоў, у якім краіны ранжыруюць па колькасці бязвізавых напрамкаў, даступных іх грамадзянам. Па выніках 2024 года першае месца ў рэйтынгу заняў Сінгапур: яго грамадзяне могуць без візы наведваць 195 краін.
Другі радок рэйтынгу заняла Японія (193 бязвізавыя напрамкі). На трэцім месцы знаходзяцца шэсць краін, грамадзянам якіх даступныя 192 бязвізавыя напрамкі: Францыя, Германія, Італія, Іспанія, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя. У топ-10 па колькасці бязвізавых напрамкаў увайшлі 26 краін: многія еўрапейскія краіны, а таксама ЗША, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Сінгапур, Паўднёвая Карэя, ААЭ.
Апошняе, 106-е, месца ў рэйтынгу займае Афганістан — яго грамадзяне могуць наведваць без візы толькі 26 кірункаў. Сярод краін, якія замыкаюць рэйтынг, таксама Сірыя (27 бязвізавых кірункаў), Ірак (31), Емен і Пакістан (па 33).
У Беларусі ў рэйтынгу ў цяперашні час 62-е месца — уладальнікі беларускага пашпарта могуць ездзіць без віз у 81 краіну.
Нагадаем, паўгода таму Беларусь у гэтым спісе займала 61-е месца, тады нам таксама быў даступны 81 бязвізавы кірунак.
Henley & Partners публікуе індэкс пашпартоў ужо 19 гадоў, рэйтынг абнаўляецца некалькі разоў на год. Падас ранжыравання краін аўтары рэйтынгу абапіраюцца на звесткі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.