Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  17. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
Читать по-русски


/

У спісе дакументаў, якія патрэбныя беларусам, каб атрымаць турыстычны шэнген, ёсць пацверджанне аплачанай рэзервацыі гатэля. Даволі папулярная наступная хітрасць: пасля атрымання візы людзі адмяняюць рэзервацыю і вяртаюць грошы. Але, як даведалася «Люстэрка», апошнім часам за такія маніпуляцыі консульствы некаторых краін пачалі ануляваць шэнген. Расказваем.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

— Апошнім часам сустракаецца ўсё больш гісторый пра ануляванне. Асноўная прычына — адмена рэзервацыі гатэляў, пазначаных падчас падачы дакументаў, — кажа візавая экспертка і рэдактарка visaflow.live Анастасія Лысакоўская. — Асабліва часта мы з калегамі заўважаем гэта ў такіх краін, як Балгарыя і Венгрыя, радзей — Грэцыя. Чытала, што падобная сітуацыя ўзнікае і ў консульстве Румыніі, але я з такім не сутыкалася. Па астатніх краінах — Іспанія, Італія, Францыя, Германія, Польшча — такога не назіраецца.

Права анулявання шэнгена прапісанае ў арт. 34 Візавага кодэкса ЕС. Сярод іншага ў ім гаворыцца: «Віза можа быць скасаваная ў тым выпадку, калі выяўлена, што ўмовы выдачы перасталі выконвацца».

— Думаю, сюды і можна аднесці адмену рэзервацыі, — адзначае суразмоўніца.

Анастасія кажа, што выпадкі, калі шэнген забіралі праз скасаванне рэзервацыі, былі і раней. Проста ў 2024-м яна і яе калегі пачалі сутыкацца з імі часцей. Як консульства даведваецца, што чалавек адмовіўся ад рэзервацыі? У суразмоўніцы няма дакладнага адказу.

— Думаем, супрацоўнікі консульства могуць правяраць рэзервацыю пасля выдачы візы, — разважае яна. — Таксама некаторыя гатэлі могуць перадаваць інфармацыю консульству пра частую адмену рэзервацый.

Паводле назіранняў Анастасіі, у такіх выпадках, як правіла, рашэнне пра ануляванне консульствы прымаюць яшчэ да паездкі.

— Яны могуць звязацца з уладальнікам візы для актуалізацыі інфармацыі. Напрыклад, Грэцыя можа папрасіць пацверджання аплаты гатэля, і калі яго няма, то чалавека чакаюць не вельмі добрыя навіны, — кажа спецыялістка. — Балгарыя і Венгрыя могуць даслаць ліст пра ануляванне на электронную пошту.

Паводле Анастасіі, калі вас папросяць падаць абноўленыя звесткі пра рэзервацыю, важна зрабіць гэта своечасова.

— У любым выпадку пасля такога папярэджання вашая паездка будзе знаходзіцца пад асаблівым кантролем, — нагадвае яна.

А за што яшчэ могуць забраць візу?

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Страціць візу можна ў тых выпадках, калі атрымаў яе, напрыклад, пад канкрэтны тур, але ў яго не паехаў.

Уваходзіць у спіс і парушэнне правілаў мэтавага выкарыстання. Такім лічыцца і выпадак, калі чалавек не паехаў у краіну, якая выдала яму візу.

— Быў такі прэцэдэнт, калі турысты з грэцкімі візамі ехалі ў Іспанію і трапілі на праверку ў Германіі, пасля чаго ім іх анулявалі, — прыводзіць прыклад экспертка. — Чаму так здарылася? Хутчэй за ўсё, шэнген у іх быў на тэрмін паездкі (напрыклад, на 14 дзён з «калідорам» 30). Ён мог быць аднаразовы ці мульт, тут няважна. Важнае тое, што па гэтых дакументах яны мусілі большую частку тэрміну знаходзіцца ў Грэцыі. А паколькі аўтобус ехаў у Іспанію, немцы, відаць, палічылі, што людзі наўрад ці паспеюць трапіць яшчэ і ў Грэцыю.

Яшчэ сярод прычын — неадпаведнасць візы заяўленай мэце паездкі. Напрыклад, чалавек едзе па турыстычным шэнгене, пачынае ў ЕС камерцыйную дзейнасць, і яго на гэтым ловяць.

— Ці ён едзе па турыстычнай візе, а на мяжы кажа: «Мэта візіту — бізнес-паездка (госці ці канферэнцыя)», — прыводзіць прыклады суразмоўніца. — Гэта таксама можа выклікаць дадатковыя пытанні і не вельмі добры вынік.

Паводле Анастасіі, яшчэ адна частая з’ява — ануляванне нацыянальнай працоўнай візы Польшчы.

— Асноўная прычына — яе выкарыстанне не па прызначэнні. Працоўная прызначаная для працоўнай дзейнасці ў Польшчы. Частыя перасячэнні мяжы могуць выклікаць падазрэнні ў памежнікаў, што можа прывесці да анулявання візы, — адзначае спецыялістка. — У такіх выпадках гэта часцей за ўсё адбываецца на мяжы пасля праверкі і выяўлення нямэтавага выкарыстання.

Пры гэтым Анастасія папярэджвае: ануляванне — не прысуд, і ў будучыні чалавек зможа зноў атрымаць шэнген. Аднак варта разумець: калі пасля непрыемнага прэцэдэнту вы прыйдзеце ў тое ж консульства, дакументы «будуць разглядаць пад лупай».

— І калі паставяць аднаразовую візу пад даты паездкі, гэта ўжо будзе добры вынік, — адзначае суразмоўніца.

«Люстэрка» звярнулася па афіцыйныя каментары наконт анулявання віз праз адмену рэзервацыі гатэляў у консульствы Балгарыі, Венгрыі і Румыніі ў Мінску, а таксама амбасаду Грэцыі ў Маскве, аднак аператыўных каментароў не атрымала. Калі мы іх атрымаем, то адразу ж апублікуем.

Чытайце таксама