Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  6. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  7. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  12. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

Адток моладзі з Беларусі пачаў турбаваць урад і Мінадукацыі. Яшчэ ў сакавіку 2023 года з’явілася дарожная карта для таго, каб пастарацца максімальна ўтрымаць маладых людзей у краіне. Для гэтага Саўмін паставіў задачы мноству ведамстваў і структур. А ў чэрвені 2024-га Мінадукацыі запатрабавала ад усіх справаздачы наконт праведзенай працы. Дакумент з задачамі для ведамстваў «Люстэрка» атрымала з дапамогай BELPOL. Расказваем самае цікавае.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Абмежаванні для выпускнікоў і адказнасць за размеркаванне

Савет міністраў раздаў даручэнні мноству ведамстваў — ад Міністэрства аховы здароўя да МУС. Спектр задач таксама даволі шырокі: ад дадатковых абмежаванняў да актыўнай прапаганды беларускай адукацыі. Але новаўвядзенняў, звязаных з уразаннем магчымасцяў, аказалася больш.

Па-першае, Мінадукацыі, а таксама аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму сказалі аптымізаваць тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў і іх замацавання на працоўным месцы. Паралельна ўсе гэтыя структуры павінныя «павысіць прывабнасць айчыннай адукацыі». Як менавіта ведамствы абавязаныя былі выканаць даволі супярэчлівыя задачы, незразумела. Дэдлайн па гэтых пунктах стаяў на ліпень 2024 года.

Па-другое, адным са спосабаў пакінуць маладых спецыялістаў на працоўных месцах чыноўнікі бачаць змяненне ўмоваў для пераразмеркавання мужа і жонкі. Так, пераводзіць аднаго з іх у горад, у якім працуе іншы, вырашылі толькі ў сітуацыях, калі ёсць такі запыт у «заказчыкаў кадраў». У адваротным выпадку вызваляць ад размеркавання ніхто не будзе. Прасцей кажучы, калі муж жыве ў Гомелі, а жонку размеркавалі ў Бабруйск, то, каб жыць у адным горадзе, ім давядзецца вельмі пастарацца і знайсці месца ў «заказчыкаў кадраў» у адным з двух гарадоў.

Абитуриенты во время подачи документов в Гродненский государственный аграрный университет, июль 2024 года. Фото: ggau.by
Абітурыенты падчас падачы дакументаў у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, ліпень 2024 года. Фота: ggau.by

У дакуменце зайшла гаворка і пра вайсковую службу. Мінадукацыі атрымала ўказанні выключыць з тэрміну адпрацоўкі час службы ў войску ці альтэрнатыўнай службы. Тых, хто адслужыў, вырашылі выключыць са спісу людзей, ад якіх не патрабуюць выдаткаваных на іх адукацыю грошай. То-бок армія не дапаможа пазбегнуць выплат у выпадку адмовы ад размеркавання.

Для тых, хто абавязаны кампенсаваць выдаткі на навучанне дзяржаве, таксама ёсць навіны. Падчас выстаўлення рахунку выпускнікам, якія не прыехалі на месца працы ці не прабылі там увесь тэрмін без паважлівай прычыны, планавалі ўвесці павышальныя каэфіцыенты. Таксама згадваюцца выпускнікі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю. Для іх Мінадукацыі даручылі павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі да двух гадоў (цяпер яна складае адзін год).

Нарэшце, Мінздароўя, Мінадукацыі і Мінюсту паставілі задачу прапрацаваць пытанне «адказнасці маладога спецыяліста» пасля бюджэтнага навучання. Пра наймальнікаў таксама не забылі: органы дзяржкіравання, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам павінныя «ўскласці на іх персанальную адказнасць» за «паказчыкі замацоўвальнасці» маладых спецыялістаў.

Фото: TUT.BY
Студэнты БДУ ў чаканні размеркавання, 2017 год. Фота: TUT.BY

Дадатковы кантроль ахвочых з’ехаць

Таксама чыноўнікі хочуць весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу для навучання і працы. Гэта даручылі Мінадукацыі сумесна з галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам ведамства (ІАЦ). Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам таксама павінныя «забяспечыць сістэмны кантроль» за тым, як студэнты ездзяць вучыцца, а работнікі — у камандзіроўкі ў іншыя краіны.

Адсочваць хацелі і беларусаў, якія атрымалі адукацыю за мяжой. А яшчэ тых, хто падаў дакументы на апастыляванне. За ўсё гэта будзе адказваць Дэпартамент кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі, дасылаючы ў Мінпрацы звесткі гэтых людзей.

Таксама Мінпрацы і сацабароны абавязанае скіроўваць у Мінадукацыі інфармацыю пра працаўладкаванне адлічаных выпускнікоў.

Менш інфармацыі пра навучанне за мяжой і больш — пра беларускія ВНУ і каледжы

Акрамя абмежаванняў для тых, хто ўжо вучыцца, улады спрабуюць працаваць над рэпутацыяй адукацыі ў вачах абітурыентаў. Так, Міністэрству адукацыі далі ўказанне зноў забяспечыць канкурэнтаздольнасць айчыннай адукацыі на сусветным рынку. Прычым гэта датычыць і агульнай сярэдняй, і сярэдняй спецыяльнай, і прафесійна-тэхнічнай, і вышэйшай адукацыі. Як менавіта гэта можна зрабіць, не гаворыцца.

Да таго ж ад ведамства запатрабавалі распрацаваць комплекс мер для павышэння прывабнасці адукацыі і скарачэння адтоку кваліфікаваных кадраў. Што гэта за «комплекс мер», таксама не ўдакладняецца. Але абедзве задачы адзначаныя як выкананыя.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Таксама ад Мінадукацыі запатрабавалі паўплываць на беларускія ВНУ, каб тыя актыўней ўдзельнічалі ў міжнародных выставах. Праўда, датычыць гэта толькі краін СНД.

Падобную задачу паставілі перад МЗС: інфармаваць замежнікаў пра магчымасці навучання ў нашай краіне. Як гаворыцца ў дакуменце, з гэтым ведамства справілася. Тымі ж замежнікамі, якія адвучыліся і хочуць застацца, займаецца Дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС. Ведамству даручылі скласці метадычныя рэкамендацыі пра тое, як працаваць замежнікам, якія хочуць застацца ў Беларусі пасля навучання (адзначаецца, што яны гатовыя).

Акрамя ўсяго іншага, улады хацелі абмежаваць для беларускай моладзі магчымасць даведвацца пра навучанне за мяжой. Так, ІАЦ пры Мінадукацыі абавязаныя ўзмоцнена маніторыць выпадкі незаконнага распаўсюду рэкламы за мяжой і паведамляць пра іх у міністэрства. Мінадукацыі пра гэта мусіць паведаміць у сакавіку.

Знайсці працу ў іншай краіне таксама можа стаць складаней: МУС даручылі «прапрацаваць пытанне пра перагляд падыходаў» да выдачы ліцэнзіі юрыдычным асобам і ІП на дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян за мяжой.

Чытайце таксама