Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  4. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  5. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  6. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  9. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  10. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  11. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  12. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
Читать по-русски


/

Супрацоўнікі набліжанага да сілавікоў тэлеграм-канала апублікавалі фэйкавыя аголеныя фота вядоўцы YouTube-шоу «Обычное утро» Марыны Ментусавай са старонкі на вядомым порнасайце Pornhub. У каментары «Люстэрку» Марына сказала, што гэта была спланаваная акцыя.

Марина Ментусова. Скриншот: YouTube-канал "Перетрем с Халезиным"
Марына Ментусава. Скрыншот: YouTube-канал «Перетрем с Халезиным»

Інфармацыю нібыта са старонкі Марыны на Pornhub ёй даслалі з незнаёмага акаўнта ў Telegram падчас жывога эфіру «Обычного утра». Вядоўца лічыць, што гэта зрабілі мэтаскіравана, хто гэта быў, невядома.

— У паведамленні гаварылася: «Марына, як жа так? У вас жа дачка, што ж вы робіце?» І спасылка на пост тэлеграм-канала, у якім ужо была спасылка на Pornhub з акаўнтам. Потым гэты ж нік напісаў, што вось, Рыгор Азаронак вас шкадуе, што ж вы так, Марына, прасілі б дапамогі, — перадае тэкст паслання суразмоўніца. — Думаю, гэта не чыйсьці асабісты акцыянізм, а старанна спланаваная атака. Яе мэта — узмацніць псіхалагічны ціск, стварыць нейкае пачуццё бездапаможнасці. Чаму спланаваная? Звярнула ўвагу, што акаўнт, з якога прыйшло паведамленне, створаны тыдзень таму. Да таго ж яны атрымалі галачку верыфікацыі на Pornhub, што можна зрабіць, толькі паказаўшы пашпарт. З улікам таго, што мы гаворым пра рэпрэсіўную Беларусь, рэжым Лукашэнкі, у якіх напэўна ёсць звесткі майго пашпарта, і яны сапраўды змаглі іх даць.

Паводле Марыны, такія дзеянні яна вызначае як рэпрэсіі, лічбавы гвалт і сэксісцкую прапаганду. Кажа, што добра разумее пачуцці жанчын, якія сутыкаюцца з такім. Гэта страх, шок, сорам, параліч.

— Я даследую гэтую тэму, вучу падлеткаў у нашай школе жыццёва важным навыкам (Марына — CEO праекта Safe Skills School. — Заўв. рэд.) <…>, — працягвае суразмоўніца. — Літаральна ўчора (гэта нельга знарок прыдумаць) мы скончылі працу над курсам, у якім вучым дзяўчат-падлеткаў ідэнтыфікаваць дыпфейкі і ведаць, што рабіць, калі іх шантажуюць анлайн.

Марына адзначае, што ўжо не ўпершыню сутыкаецца з атакамі, звязанымі з інтымнымі фатаграфіямі. На такі выпадак у яе ёсць выразны пратакол дзеянняў.

— Гэта вельмі важнае веданне. Гаворка ідзе не проста пра ратаванне рэпутацыі, гэта вяртае табе адчуванне кантролю, годнасці, сілы. Разумела, што трэба сабрацца, бо, нагадаю, я была ў жывым эфіры, і яны ведалі, што ў мяне няма магчымасці сысці, што я ўбачу гэтае паведамленне. Гэта такая асаблівая жорсткасць, напэўна, — разважае суразмоўніца. — Першае, што сказала сабе: «Я ў гэтым не вінаватая, віна заўсёды на аўтару гвалту». Ведала, трэба выдыхнуць і працягваць эфір, а пасля ўжо напісаць зварот у Pornhub, што я ўжо і зрабіла. Даслала ліст, што такая інфармацыя некарэктная, папрасіла яе выдаліць.

Калі сайт не адрэагуе, вядоўца плануе звярнуцца да юрыста. Але ў аголеных фота няма нічога ганебнага.

— Што кепскага ў тым, што ў чалавека ёсць цела, яно яму падабаецца, ён яго фатаграфуе? — задаецца пытаннем яна. — У гэтым жа базава няма нічога дрэннага.

У эфіры на паведамленне пра сваю старонку на Pornhub адрэагавала з іроніяй. Яна адзначыла, што здымкі згенераваныя штучным інтэлектам, на іх прыгожыя скулы і гладкія валасы: «Вельмі прыгожа. Грудзі ў мяне, варта прызнаць, крыху меншыя, але затое крыху больш падцягнутыя. І спіна не такая накачаная».

— Тут вельмі важна не падыгрываць у гэтай логіцы сораму. Не дачакаюцца, — кажа Марына пра свае эмоцыі ў той момант. — У эфіры я пасмяялася, можа, яшчэ таму, што гэта мая нейкая ахоўная рэакцыя. Пазней напішу пра гэта ў сваіх сацсетках. Мэта такіх атак — не проста зламаць мяне, канкрэтна Марыну Ментусаву, але і запалохаць усіх астатніх. Паказаць, што мы і з вамі таксама можам так зрабіць. Даць зразумець, што калі жанчына ў палітыцы, то ні ў якім разе не павінная надзяваць адкрытыя блузкі ці рабіць прыгожыя фотасесіі, калі хочацца, бо мы зробім на яе фатаграфіі дыпфэйкі. У патрыярхальнай культуры на жанчынах у публічным полі проста мішэнь. У яе цэляцца. Няма ж дыпфэйкаў здымкаў майго сувядоўцы Канстанціна Каверына ці іншых мужчын.

Чытайце таксама