Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
Читать по-русски


Памёр Віталь Бычкоў, якога асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і пасля гэтага дадалі ў спіс «экстрэмістаў», паведамляе «Наша Ніва».

Віталь Бычкоў. Фота з ягонай старонкі ў "Аднакласніках"
Віталь Бычкоў. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях.

У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса — «гвалт або пагроза гвалта ў дачыненні да міліцыянта». Пасля суда сілавікі палічылі патрэбным дадаць Бычкова ў спіс «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Прысуд Бычкову невядомы, як і акалічнасці справы. У той час большасць палітычных крымінальных спраў па гэтым артыкуле звязаная з каментарамі ў сацсетках і месенджарах.

У спісе «экстрэмістаў» Бычкоў атрымаў пазнаку «адбывае пакаранне». Гэта азначае, што яму маглі прысудзіць тэрмін у калоніі альбо хімію з накіраваннем.

Віталь Бычкоў памёр 28 кастрычніка 2024 года — невядома, ці адбыў ён пакаранне цалкам.

Па звестках Digital Intelligence Team, прычынай яго смерці стаў інсульт.