«Я не магу спадзявацца на людзей, якіх злавілі сілай». Удава беларускага добраахвотніка Парфянкова пайшла ва УСУ — пагаварылі з ёю20 чэрвеня 2024 у 16.33«Адзін матываваны чалавек каштуе дзесяці нематываваных. Так было і на „рэвалюцыі годнасці“: перамагла не большасць — яе не цікавіла ні палітыка, ні тое, што будзе з Украінай. Перамагла меншасць матываваных грамадзян. Калі б гэтага не адбылося, напэўна, з намі было б плюс-мінус тое ж, што цяпер адбываецца ў Беларусі, можа, і горш. Так, цяпер у нас такі, вельмі цяжкі шлях, але мы не маем выбару — мусім перамагчы».