Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  6. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  14. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягваюць «актыўныя дзеянні» на Данецкім напрамку. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расійскія войскі спрабуюць наступаць на пяці і абараняюцца на двух напрамках. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны прааналізавалі, як развіваецца сітуацыя вакол Бахмута.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 376-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі больш за 95 атак праціўніка

Расійскія войскі за мінулыя суткі нанеслі 27 авіяцыйных і чатыры ракетныя ўдары. Правялі больш за 70 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Асноўныя намаганні праціўнік засяроджвае на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках. За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі больш за 95 атак на названых напрамках, у прыватнасці, у раёнах Белагораўкі і Неўскага Луганскай вобласці і Залізнянскага, Дубова-Васільеўкі, Арэхава-Васільеўкі, Бахмута і Іванаўскага ў Данецкай вобласці.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках з мінамётаў і артылерыі расійскія войскі абстралялі дзевяць населеных пунктаў.

— На Купянскім і Ліманскім напрамках праціўнік ажыццявіў артылерыйскія абстрэлы раёнаў 12 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расіяне не спыняюць спробаў штурмаваць Бахмут і навакольныя населеныя пункты, абстрэльвалі раёны 15 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках расійскія сілы правялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў кірунку населеных пунктаў Краснагораўка, Каменка, Паўночнае, Перамога і Мар'інка Данецкай вобласці. Абстрэлам падвергліся раёны 21 населенага пункта.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік абараняецца, на асобных участках спрабуе стварыць умовы для пераходу ў наступ. Агнявому ўздзеянню падверглася больш за 40 населеных пунктаў.

— Авіяцыя за мінулыя суткі нанесла 12 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі тры пункты кіравання, чатыры раёны канцэнтрацыі і пазіцыю сродкаў супрацьпаветранай абароны расійскіх войскаў.

У Генштабе таксама заявілі, што для ўвядзення ў зман Сіл абароны Украіны расійскае камандаванне перамяшчае вайсковыя калоны ў раёнах населеных пунктаў Новая Кахоўка (Херсонская вобласць) — Армянск (Крым), што выклікае незадаволенасць сярод асабовага складу расійскіх войскаў: асноўная прычына — у адсутнасці дастатковай колькасці паліва і нават намёку на эфектыўнасць такіх манеўраў.

«У Валнавасе Данецкай вобласці захопнікі ўладкавалі базу аднаўлення пашкоджанай тэхнікі ў мясцовым прафесійным тэхнічным вучылішчы. Студэнтаў прымусова ўцягваюць у рамонтныя работы», — расказалі ва ўкраінскім ваенным ведамстве.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: пабілі падраздзяленні УСУ на пяці напрамках

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што за суткі збілі два самалёты і адзін верталёт УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй групоўкі войскаў пабіла падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Знішчаныя да 45 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і тры пікапы.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр» і агню артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Ямполаўка Данецкай вобласці і Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці. Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі звыш 160 вайскоўцаў, адзін танк, тры баявыя машыны пяхоты, пяць баявых браніраваных машын, тры аўтамабілі і адна баявая машына РСЗА «Град».

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў і артылерыя за мінулыя суткі знішчылі да 225 украінскіх вайскоўцаў, пяць баявых машын пяхоты, дзевяць баявых браніраваных машын, пяць пікапаў, чатыры аўтамабілі, баявую машыну РСЗА «Ураган» і гаўбіцу Д-30. У раёне населенага пункта Дачнае Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 55-й артылерыйскай брыгады УСУ і ў раёне Часавы Яр — радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках артылерыя групоўкі войскаў «Усход» нанесла агнявое паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар, Прачыстоўка і Навасёлка Данецкай вобласці. За суткі на гэтых напрамках знішчаныя да 65 вайскоўцаў УСУ, дзве баявыя браніраваныя машыны, два пікапы, а таксама баявыя машыны РСЗА «Ураган» і «Град».

— На Херсонскім напрамку агнём артылерыі знішчаныя тры баявыя браніраваныя машыны, восем аўтамабіляў і адна самаходная гаўбіца «Акацыя».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя 86 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і тэхніка УСУ ў 117 раёнах. Знішчаныя самаходная агнявая ўстаноўка ЗРК БУК-М1, радыёлакатар навядзення зенітнага ракетнага комплексу С-300, радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37. Збітыя самалёты Су-27, МіГ-29 і верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя 15 рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган», знішчаныя дзевяць беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: расійскі наступ на Бахмут блізкі да кульмінацыі

Свежая зводка амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) прысвечаная далейшым баям за Бахмут і перспектывам магчымага працягу Расіяй наступлення.

Украінскія сілы, імаверна, праводзяць абмежаваны тактычны адыход у Бахмуце, хоць яшчэ зарана ацэньваць намеры ўкраінскага боку што да поўнага адыходу з горада. Як адзначаюць эксперты, УСУ могуць адыходзіць са сваіх пазіцый на ўсходнім беразе ракі Бахмутка, але пакуль незразумела, ці плануюць украінскія сілы ўтрымліваць пазіцыі на заходнім беразе ракі.

Аналітыкі адзначаюць, што ўкраінская абарона Бахмута застаецца стратэгічна абгрунтаванай, пакуль яна працягвае прыносіць страты расійскай сіле і тэхніцы, а ўкраінскія сілы не нясуць празмерных стратаў. Украінскія сілы наўрад ці адыдуць з Бахмута адразу: яны могуць пачаць паступовы адыход з баямі, каб працягнуць знясільваць расійскі бок. Малаімаверна, што расійскія сілы змогуць хутка дамагчыся значных тэрытарыяльных поспехаў пры вядзенні баявых дзеянняў у гарадскіх умовах, якія звычайна спрыяльныя для абароны. Цэнтр Бахмута размешчаны на заходнім беразе ракі Бахмутка. Гарадскія ўмовы і асаблівасці ракі могуць прынесці карысць украінскім сілам, калі яны змогуць утрымаць мяжу ад Хромава (пасёлак на паўночна-заходняй ускраіне Бахмута) на поўдзень да трасы Т0504 Бахмут — Канстанцінаўка. Украінская абарона гэтай мяжы можа прымусіць расійскія войскі весці баі ў цэнтры Бахмута, што прывядзе да значных затрымак і стратаў расійскіх войскаў і можа паскорыць кульмінацыю расійскага наступлення. Вядзенне баявых дзеянняў у цэнтры Бахмута можа яшчэ больш падарваць і без таго знясіленыя расійскія сілы, як гэта было падчас адыходу з баямі УСУ з лініі Севераданецк — Лісічанск, што фактычна паклала канец расійскім наступальным аперацыям у Луганскай і Данецкай абласцях летам 2022 года, адзначаюць эксперты.

У ISW лічаць, што расійскі наступ на Бахмут, імаверна, набліжаецца да кульмінацыі незалежна ад таго, захопяць расійскія войскі горад ці не. Далей жа арміі РФ, імаверна, яшчэ некалькі месяцаў будзе цяжка падтрымліваць любыя наступальныя аперацыі. У Інстытуце нагадваюць, што расійскія ўзброеныя сілы нядаўна страцілі значную колькасць мабілізаванага асабовага складу падчас наступу пад Вуглядарам у Данецкай вобласці, «буйныя» наступленні на Купянскім, Сватаўскім і Крамянскім напрамках у Луганскай вобласці таксама не прынеслі значных поспехаў на перадавой. Падчас дзевяцімесячнай барацьбы за Бахмут ім давялося спадзявацца на ПВК Вагнера. Расійскія сілы, імаверна, не маюць магчымасці значна ўмацаваць раён Бахмута, не адцягваючы сіл з іншага раёна лініі фронту праз адсутнасць незадзейнічаных рэзерваў. Кульмінацыя ўсіх гэтых намаганняў яшчэ раз пацвярджае ацэнку ISW пра тое, што расійскім сілам, імаверна, не хапае баявой моцы, каб вытрымаць адначасова больш чым адно наступленне. Ва ўкраінскіх сіл, імаверна, будзе магчымасць перахапіць ініцыятыву на полі бою і пачаць контрнаступленне, калі расійскія намаганні вакол Бахмута дасягнуць кульмінацыі альбо да, альбо пасля ўзяцця горада, адзначаюць эксперты.

Прагназуючы далейшыя дзеянні расійскіх войскаў, у Інстытуце адзначаюць, што:

— недахоп асабовага складу, тэхнікі і ўзбраення, імаверна, перашкодзіць расійскім сілам пачаць у найбліжэйшыя месяцы яшчэ адну такую ж працяглую наступальную аперацыю, як бітва за Бахмут;

— узброеныя сілы Расіі ў найбліжэйшыя месяцы працягнуць абапірацца на нерэгулярныя фарміраванні ў далейшых наступальных аперацыях, хаця пакуль незразумела, наколькі баяздольныя будуць сілы ПВК Вагнера пасля Бахмута — яны могуць запатрабаваць значнага аднаўлення;

— пасля захопу Бахмута расійскія войскі могуць паспрабаваць прасунуцца на захад па трасе T0504 да Канстанцінаўкі або на паўночны захад па трасе E40 да Славянска, але магутныя ўкраінскія ўмацаванні ў абодвух напрамках, хутчэй за ўсё, нанясуць вялікія страты расійскім сілам і прымусяць наступленне завяршыцца заўчасна;

— нават калі расійскія войскі адновяць наступ у раёне Вуглядара, вельмі малаімаверна, што яны прасунуцца ў гэтым кірунку досыць далёка, каб падтрымаць аперацыі ў іншых месцах у Данецкай вобласці.

Непазбежная кульмінацыя расійскага наступу ў раёне Бахмута, расійскае наступленне ў раёне Вуглядара, якое ўжо завяршылася, і расійскае наступленне ў Луганскай вобласці, якое спынілася, імаверна, ствараюць добрыя ўмовы для ўкраінскіх контрнаступальных аперацый, робяць выснову ў ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • камандаванне ВПС Украіны і ўкраінскае навінавае выданне Defense Express паведамілі, што расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новыя авіябомбы УПАБ-1500 В ва Украіне;

  • расійскія войскі працягвалі праводзіць абмежаваныя наземныя атакі на паўночны захад і поўдзень ад Крамянной;
  • расійскія сілы працягвалі наносіць наземныя ўдары ў раёне Аўдзееўкі і на заходняй ускраіне Данецка: расійская крыніца сцвярджала, што войска РФ прасунулася да Першамайскага, за 8 км на паўночны захад ад Данецка;

  • украінскі Генштаб працягваў паведамляць, што расійскія войскі спрабуюць стварыць умовы для пераходу ў наступленне на асобных участках Запарожскага і Херсонскага напрамкаў, але ISW не зафіксаваў прыкметаў таго, што расійскія войскі рыхтуюцца да працяглых наступальных аперацый у Запарожскай вобласці або нейкай наступальнай дзейнасці ў Херсонскай вобласці;

  • намесніца генеральнага пракурора Украіны Вікторыя Літвінава паведаміла, што Расія дэпартавала каля 16 тысяч дзяцей, з якіх 307 змаглі вярнуцца ва Украіну;
  • першая лэдзі Украіны Алена Зяленская паведаміла, што ўкраінская пракуратура расследуе 171 справу пра сэксуальныя дамаганні, учыненыя расійскімі вайскоўцамі ў дачыненні да грамадзян Украіны.