Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  13. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  14. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус (РДК) правялі агульны брыфінг у адным з памежных раёнаў Украіны, на якім расказалі пра вынікі паходу ў Белгародскую вобласць. Як паведамляюць украінскія СМІ, мерапрыемства прайшло непадалёк ад мяжы на поўначы Украіны.

Бойцы Русского добровольческого корпуса. Фото: Reuters
Байцы Легіёна «Свабода Расіі» і Рускага добраахвотніцкага корпуса. Фота: Reuters

— Дзякуй Богу, у нас у Рускім добраахвотніцкім корпусе толькі страты ў лёгкіх параненых — два «трохсотыя», па тэхніцы ў нас толькі набыткі, — пра гэта на брыфінгу заявіў камандзір РДК Дзяніс Капусцін (White Rex).

Легіён «Свабода Расіі» паведаміў пра двух загінулых і восем параненых.

Командир РДК Денис Капустин (White Rex). Фото: Reuters
Камандзір РДК Дзяніс Капусцін (White Rex). Фота: Reuters

Паводле словаў Капусціна, РДК і Легіён «Свабода Расіі» зайшлі ў Белгародскую вобласць углыб на 42 км.

— Чарговым разам, калі мы перасякаем мяжу РФ, мы бачым, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва не гатовае да такога. Яны шмат расказвалі, што ўмацоўваюць лінію (мяжы), выдаткоўваюць мільярды — зубы цмока, пасты, нейкае там суперназіранне. Калі даходзіць да справы, усё гэта сыплецца. Чым магутней мы заходзім, тым больш часу ім трэба для прыняцця рашэнняў, — цытуе камандзіра РДК «Укрінформ».

Ён адзначыў, што пакуль у фармавання няма рэсурсаў, каб паўнавартасна кантраляваць пэўныя расійскія тэрыторыі, аднак кожнае перасячэнне мяжы — гэта поспех.

— Мы хочам паказаць, што ўлада тырана не бязмежная, што ёй можна супрацьстаяць.

Фото: t.me/legionoffreedom
Цэзар. Фота: t.me/legionoffreedom

— Праўда ў тым, што УС РФ дэмаралізаваныя і непадрыхтаваныя. Яны практычна не аказвалі супраціву, нягледзячы на велізарную колькасную перавагу, — адзначыў камандзір Легіёна «Свабода Расіі» з пазыўным Цэзар.

Ён паведаміў, што група «затрафеіла вялікую колькасць тэхнікі і ўзяла палонных», ім таксама ўдалося знішчыць пэўную колькасць расійскай ваеннай тэхнікі.

Нагадаем, раней Міністэрства абароны Расіі заявіла, што разграміла групу, якая зайшла на тэрыторыю Белгародскай вобласці: былі «знішчаныя больш за 70 украінскіх тэрарыстаў, чатыры баявыя браніраваныя машыны і пяць пікапаў».

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў выніку нападу дыверсійна-разведвальнай групы пацярпелі 12 жыхароў рэгіёна, у сувязі з правядзеннем контртэрарыстычнай аперацыі былі эвакуяваныя жыхары дзевяці населеных пунктаў. Улады вобласці таксама паведамілі пра 500 разбураных дамоў.

У Следчым камітэце РФ па факце нападу распачатая крымінальная справа па шасці артыкулах КК: тэрарыстычны акт, замах на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў, замах на забойства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, незаконны абарот зброі і выбуховых рэчываў.