Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  5. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Уладзімір Зяленскі апублікаваў відэа, у якім звярнуўся да ўкраінцаў і «ўсіх людзей свету» і паведаміў, што Расія рыхтуе тэракт на Запарожскай АЭС.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Паводле словаў Зяленскага, прадстаўнікі разведкі і Службы бяспекі Украіны далажылі яму пра падрыхтоўку тэракту на Запарожскай АЭС.

— Нашая разведка атрымала інфармацыю, што Расія разглядае сцэнар тэрарыстычнага акту на Запарожскай атамнай станцыі. Тэрарыстычнага акту з выкідам радыяцыі. Яны ўсё падрыхтавалі для гэтага, — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Ён таксама паведаміў, што Украіна перадае атрыманую інфармацыю і доказы краінам-партнёрам па ўсім свеце, у тым ліку Кітаю, Бразіліі, краінам арабскага свету.

— Абсалютна ўсе павінныя гэта ведаць, абсалютна ўсе міжнародныя арганізацыі. Ніякіх тэрактаў на атамных станцыях ніколі і нідзе не мусіць быць. Гэтым разам не мусіць здарыцца як з Кахоўкай (Кахоўскай ГЭС. — Заўв. рэд.). Свет папярэджаны, і ён можа і мусіць дзейнічаць, — сказаў прэзідэнт.

Што да падрыву Кахоўскай ГЭС, то, паводле Зяленскага, украінская разведка сабрала новыя доказы таго, як ажыццявілі падрыў дамбы. І нагадаў, што яшчэ летась Кіеў папярэджваў пра магчымасць такога развіцця падзей.

Нагадаем, у аўторак, 20 чэрвеня, кіраўнік вайсковай разведкі Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што расійскія войскі замініравалі сажалку-ахаладжальнік Запарожскай АЭС.

«Калі яны выведуць яе з ладу шляхам падрыву, вялікая імавернасць таго, што будуць значныя праблемы», — адзначыў Буданаў.

Запарожская атамная станцыя — адна з самых буйных у Еўропе. Яна знаходзіцца ў Энергадары Херсонскай вобласці і кантралюецца расійскай арміяй. Тэрыторыя станцыі перыядычна абстрэльваецца, Масква і Кіеў абвінавачваюць у гэтым адно аднаго. Брытанская разведка паведамляла, што РФ размясціла свае бронетранспарцёры ля рэактара станцыі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш настойвае на дэмілітарызацыі Запарожскай АЭС.

Пасля падрыву дамбы і разбурэння Кахоўскай ГЭС узнікла новая пагроза — ЗАЭС можа застацца без вады, неабходнай для сілкавання кандэнсатараў турбін і сістэм бяспекі станцыі.

15 чэрвеня ЗАЭС наведаў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі. Ён адзначыў, што адно з галоўных наступстваў разбурэння дамбы Кахоўскай ГЭС — зніжэнне ўзроўню вады ў сажалцы-ахаладжальніку станцыі. Пакуль, паводле яго словаў, узровень вады застаецца на дастатковым узроўні, каб «пэўны час» можна было падтрымліваць бяспеку станцыі. Гросі заявіў, што місія МАГАТЭ будзе старанна маніторыць сітуацыю.