Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  7. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  8. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  16. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  17. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што пабілі два пункты кіравання 24-й і 65-й механізаваных брыгад УСУ. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Грыгораўкі, Паўночнага, Мар'інкі і Краснагораўкі ў Данецкай вобласці. У Інстытуце па вывучэнні вайны адзначылі, што 10 ліпеня ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя дзеянні як мінімум на трох участках фронту.

Фото: t.me/SBUkr
Фота: t.me/SBUkr

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 503-і дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: За суткі адбылося 30 баявых сутыкненняў на пяці напрамках

Мінулай ноччу армія РФ зноў атакавала тэрыторыю Украіны іранскімі ўдарнымі БПЛА тыпу Shahed. За мінулыя суткі расійская армія нанесла 48 авіяцыйных удараў і правяла 60 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і населеных пунктах, а таксама нанесла ракетны ўдар па тэрыторыі аднаго з інфраструктурных аб’ектаў Мікалаева. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

— Расійскія войскі засяроджваюць асноўныя намаганні на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках — за суткі тут адбылося 30 баявых сутыкненняў.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Басава, Аднаробаўкі і Ветэрынарнага Харкаўскай вобласці. Абстраляў каля дзесяці населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку артылерыйскім і мінамётным абстрэлам расійскіх войскаў падвергліся шэсць населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

— На Ліманскім напрамку войска РФ нанесла авіяцыйныя ўдары ў раёнах чатырох населеных пунктаў, абстраляла больш за 15 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Бахмуцкім напрамку УСУ адбілі атакі праціўніка ў раёне населенага пункта Грыгор’еўка Данецкай вобласці. Расійскія войскі нанеслі авіяўдары ў раёнах двух населеных пунктаў, абстралялі — больш за 10.

— На Аўдзееўскім напрамку Сілы абароны працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Паўночнага Данецкай вобласці. Армія РФ нанесла авіяцыйны ўдар каля Аўдзееўкі, абстраляла з артылерыі больш за дзесяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку УСУ адбілі ўсе атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Мар'інка і Краснагораўка. Армія РФ нанесла авіяцыйны ўдар каля Краснагораўкі, абстраляла больш за дзесяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці. Нанеслі авіяцыйны ўдар у раёне Атраднага, абстралялі больш за дзесяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі засяроджваюць асноўныя намаганні на недапушчэнні далейшага прасоўвання ўкраінскіх войскаў. З артылерыі абстралялі больш за 20 населеных пунктаў Запарожскай і Херсонскай абласцей і горад Херсон. У той жа час Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла 15 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі расійскіх войскаў.

— Знішчаныя тры разведвальныя БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі пункт кіравання, тры раёны канцэнтрацыі жывой сілы, склад боепрыпасаў, сем артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, станцыю радыёэлектроннай барацьбы і сродак супрацьпаветранай абароны расійскіх сіл.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: Адбілі 13 атак на трох напрамках

Узброеныя сілы Украіны працягвалі спробы наступаць на Данецкім, Чырвона-Ліманскім і Паўднёва-Данецкім напрамках, заявілі ў Міністэрстве абароны Расіі.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў адбілі дзевяць атак УСУ ў раёнах населеных пунктаў Невельскае, Першамайскае, Паўночнае, Спірнае і Паўночна-Заходняе Данецкай вобласці. У раёнах населеных пунктаў Спірнае, Аўдзееўка, Маёрскае, Вясёлае, Курдюмаўка і Краснагораўка нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ.

Знішчаны танк, тры баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, два пікапы, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab, гаўбіца Д-20, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку падраздзяленнямі групоўкі войскаў «Цэнтр» адбітыя тры атакі УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва і Кармазінаўка Луганскай вобласці. Нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Неўскае, Чырвоная Дзіброва Луганскай і Серабранка і Тэрны Данецкай вобласці. Таксама, у раёне населенага пункта Тэрны спыненая дзейнасць украінскай дыверсійна-разведвальнай групы. Знішчаныя два танкі, пяць баявых браніраваных машын, тры пікапы, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Акацыя» і «Гваздзік», а таксама гаўбіцы Д-20 і Д-30.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку групоўка войскаў «Усход» адбіла атаку УСУ ў раёне населенага пункта Раўнаполь Данецкай вобласці.

— На Запарожскім напрамку нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёне населенага пункта Рабоціна Запарожскай вобласці. Знішчаныя чатыры танкі, 15 баявых браніраваных машын, пяць пікапаў, гаўбіца FH-70, а таксама дзве гаўбіцы «Д-20» і дзве — «Мста-Б».

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі Заходняй групоўкі войскаў пабітыя жывая сіла і тэхніка УСУ ў раёнах населеных пунктаў Сінькоўка, Цімкаўка, Навамлынск, Кіслоўка, Альшана, Катляроўка, Чырвонае Першае Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. Знішчаныя дзве баявыя браніраваныя машыны, чатыры аўтамабілі, гаўбіцы «Мста-Б» і Д-20, а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Херсонскім напрамку цягам сутак наносіліся ўдары па жывой сіле і тэхніцы УСУ. Знішчаныя шэсць аўтамабіляў, а таксама артылерыйская сістэма М777. У раёне населенага пункта Антонаўка Херсонскай вобласці пабіты склад боепрыпасаў 124-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, пабітыя два пункты кіравання 24-й і 65-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Тарэцк Данецкай і Арэхаў Запарожскай абласцей, а таксама 75 артылерыйскіх падраздзяленняў, жывая сіла і ваенная тэхніка УСУ ў 94 раёнах.

СПА збіла два самалёты Су-25 Паветраных сіл Украіны ў раёнах населеных пунктаў Садовае і Цягінка Херсонскай вобласці. Перахопленыя тры крылатыя ракеты Storm Shadow і адзін рэактыўны снарад сістэмы залпавага агню HIMARS. Знішчаныя дзесяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Украінскае контрнаступленне пагражае расійскаму кантролю над Бахмутам

10 ліпеня намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што ўкраінскія сілы ўзялі вышыні вакол Бахмута, што дазволіла ім усталяваць агнявы кантроль над горадам. Як адзначаюць эксперты Інстытута па вывучэнні вайны (ISW), і ўкраінскія, і расійскія крыніцы апошнімі днямі паведамлялі, што Украіна ўмацоўвае пазіцыі ў раёне Бахмута і на яго паўднёва-заходніх флангах, а асаблівасці мясцовасці вакол горада могуць даць украінскім сілам агнявую перавагу. Неаднаразова выказвалі асцярогі з нагоды таго, што ўкраінскія войскі акружаюць расійскія сілы ў Бахмуце, і расійскія праваенныя блогеры. Украінскія контрнаступальныя дзеянні ў гэтым кірунку могуць рэальна пагражаць расійскаму кантролю над Бахмутам, хоць і занадта рана прагназаваць вызваленне горада, адзначаюць у ISW.

10 ліпеня ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя дзеянні як мінімум на трох участках фронту.

— Прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў заявілі, што УСУ працягвалі наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках.

— Генштаб Украіны паведаміў, што за апошні тыдзень украінскія сілы вызвалілі чатыры квадратныя кіламетры тэрыторыі на Бахмуцкім напрамку, а ўсяго з пачатку контрнаступальных аперацый — 24 квадратныя кіламетры.

— У Генштабе Украіны таксама паведамілі, што ўкраінскія войскі прасунуліся на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках да аднаго кіламетра, а з моманту пачатку контрнаступальных аперацый — на 8,6 кіламетра.

Паводле падлікаў ISW, з 4 чэрвеня ўкраінскія сілы адбілі прыкладна 253 квадратныя кіламетры тэрыторыі. Расійскай арміі з 1 студзеня ўдалося захапіць агулам 282 квадратныя кіламетры на ўсім тэатры ваенных дзеянняў. Такім чынам, за пяць тыдняў УСУ вызвалілі амаль столькі ж тэрыторыі, колькі расійскія войскі захапілі больш чым за шэсць месяцаў, адзначаюць эксперты.

Аналітыкі таксама працягваюць сачыць за падзеямі, звязаным з Яўгенам Прыгожыным і ПВК Вагнера. І адзначаюць, што Крэмль, відаць, спрабуе пераканаць, што цалкам кантралюе сітуацыю пасля мяцяжу вагнераўцаў, і адначасова прыцягнуць на свой бок тых, хто быў лаяльны ПВК Вагнера і асабліва самому Прыгожыну. Так яны расцанілі паведамленні пра сустрэчу Уладзіміра Пуціна з Прыгожыным, а таксама першае з’яўленне на публіцы пасля мяцяжу кіраўніка расійскага Генштаба Валерыя Герасімава. Пры гэтым яны адзначаюць, што Герасімаў абмяркоўваў пытанні ўнутранай бяспекі Расіі, а не расійскія аперацыі ва Украіне, якія мусяць хваляваць кіраўніка расійскай групоўкі, што ваюе ва Украіне. Нагадаем, раней гучалі здагадкі, што на гэтай пасадзе Герасімава змяніў камандуючы ПДВ Расіі генерал-палкоўнік Міхаіл Цяплінскі. Але афіцыйных пацверджанняў гэтага ўсё яшчэ няма.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія і ўкраінскія войскі вялі наземныя атакі на рубяжы Купянск — Сватава — Крамянная і на Бахмуцкім напрамку;

  • расійскія войскі нанеслі наземныя ўдары па лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • 10 ліпеня ўкраінскія сілы правялі контрнаступальную аперацыю на поўдзень ад Арэхава на захадзе Запарожскай вобласці;

  • расійскія войскі працягваюць несці значныя страты на полі бою;
  • кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў заявіў, што спецназ «Ахмат» быў перакінуты на Бахмуцкі напрамак, але мясцовы ўкраінскі камандзір адмаўляў, што сутыкаўся з чачэнскімі сіламі, дапусціўшы, што яны не робяць значнага ўнёску ў расійскія аперацыі ва Украіне.