Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  6. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  9. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  14. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  15. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Читать по-русски


Украінскія войскі 9 жніўня працягвалі контрнаступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, на Бярдзянскім і Мелітопальскім напрамках. Расійскім сілам удалося палепшыць становішча на Купянскім напрамку. Расказваем, пра што яшчэ гаворыцца ў зводках штабоў і справаздачы экспертаў Інстытута па вывучэнні вайны на 533-і дзень вайны ва Украіне.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Генштаб УСУ: Расійскія войскі спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Старамаёрскага, але поспеху не мелі

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі тры ракетныя і 50 авіяцыйных удараў, правялі 59 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях УСУ і ўкраінскіх населеных пунктах. Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільнага насельніцтва, паведамляе Генштаб УСУ.

За мінулыя суткі адбылося 30 баявых сутыкненняў з праціўнікам.

— На Северскім і Слабажанскім напрамках з мінамётаў і артылерыі расійскія войскі абстралялі больш за 40 населеных пунктаў Чарнігаўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей.

— На Купянскім напрамку УСУ адбілі атакі расійскіх войскаў на поўнач ад Сінькоўкі і на паўночны ўсход ад Іванаўкі Харкаўскай вобласці. Артылерыйскім і мінамётным абстрэлам праціўніка падвергліся больш за 10 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

— На Ліманскім напрамку войска РФ нанесла авіяцыйныя ўдары ў раёнах Белагораўкі Луганскай вобласці і ў Данецкай вобласці. З артылерыі абстраляла шэсць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку УСУ трымаюць абарону, адбілі атакі ў ваколіцах Кляшчэеўкі і на паўночны ўсход ад Дружбы Данецкай вобласці. Расійскія войскі нанеслі авіяцыйны ўдар у раёнах Кляшчэеўкі, абстралялі больш за 15 населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Аўдзееўскім напрамку УСУ адбілі атакі расійскіх войскаў у раёне Аўдзееўкі і на паўднёвы ўсход ад Паўночнага Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяўдар у раёне Аўдзееўкі, абстраляў чатыры населеныя пункты Данецкай вобласці.

— На Мар'інскім напрамку Сілы абароны працягваюць стрымліваць наступ расійскіх войскаў у раёне Мар'інкі. Праціўнік нанёс авіяцыйны ўдар у раёне Краснагораўкі, абстраляў пяць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Шахцёрскім напрамку расійскія войскі спрабавалі аднавіць страчанае становішча ў раёне Старамаёрскага, але поспеху не мелі. Нанеслі авіяўдары ў раёнах Благадатнага і Старамаёрскага, з артылерыі абстралялі яшчэ шэсць населеных пунктаў Данецкай вобласці.

— На Запарожскім напрамку расійскія войскі вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне на поўдзень ад Новаданілаўкі Запарожскай вобласці. Абстралялі больш за 20 населеных пунктаў Запарожскай вобласці і горад Нікаполь Днепрапятроўскай вобласці.

— На Херсонскім напрамку расійская армія нанесла авіяцыйны ўдар у раёне Казацкага, абстраляла больш за 25 населеных пунктаў Херсонскай вобласці, а таксама гарады Херсон і Куцуруб, Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.

У той жа час Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім напрамках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах.

— Авіяцыя Сіл абароны нанесла 10 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, адзін — па зенітна-ракетным комплексе і яшчэ адзін — па лагістычным хабе расійскіх войскаў.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі за суткі пабілі тры пункты кіравання, шэсць артылерыйскіх сродкаў на агнявых пазіцыях, раён канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, склад боепрыпасаў, станцыю радыёэлектроннай барацьбы і яшчэ адзін важны аб’ект расійскіх сіл.

Мінабароны Расіі: Пабілі пункты кіравання дзвюх брыгад УСУ

— На Купянскім напрамку штурмавыя атрады Заходняй групоўкі войскаў падчас вядзення наступальных дзеянняў палепшылі становішча па пярэднім краі. За суткі адбітыя сем контратак падраздзяленняў 14-й і 44-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае ў Луганскай і Сінькоўка і ўрочышча Манькоўка ў Харкаўскай вобласці.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні Паўднёвай групоўкі войскаў пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі адбілі 17 атак штурмавых груп УСУ ў раёнах населеных пунктаў Белагораўка, Новаміхайлаўка і Арцёмаўск Данецкай вобласці.

— На Запарожскім напрамку падраздзяленнямі расійскай групоўкі войскаў, ударамі авіяцыі і агнём артылерыі адбітая атака 46-й аэрамабільнай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Успенаўка Запарожскай вобласці.

— На Чырвоналіманскім напрамку падраздзяленні групоўкі войскаў «Цэнтр» адбілі атаку штурмавога атрада 21-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Тэрны Данецкай вобласці.

— На Паўднёва-Данецкім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і падраздзяленняў групоўкі войскаў «Усход» адбітыя дзве атакі штурмавых груп УСУ ў раёне населенага пункта Ураджайнае Данецкай вобласці.

 — На Херсонскім напрамку нанесенае агнявое паражэнне жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй нанесенае паражэнне жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 146 раёнах. У раёне населенага пункта Дыліеўка Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 28-й механізаванай брыгады УСУ. У раёнах населеных пунктаў Тарское і Аўдзееўка пабітыя два пункты кіравання 63-й і 110-й механізаваных брыгад УСУ.

Сродкамі СПА перахопленыя пяць рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган». Акрамя таго, збітыя 38 украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расія можа адмяніць выбары на акупаваных тэрыторыях

Угода паміж Яўгенам Прыгожыным і Уладзімірам Пуціным, заключаная пасля мяцяжу ПВК Вагнера, імаверна, праваленая. Такую выснову робяць у Інстытуце па вывучэнні вайны на аснове паведамленняў, якія з’явіліся ў расійскай інфармацыйнай прасторы.

Эксперты адзначаюць, што 8 жніўня расійская інсайдарская крыніца заявіла, што сілы ПВК Вагнера пачалі першы этап выхаду з Беларусі — перакідваюць групы колькасцю ад 500 да 600 чалавек у Краснадарскі край, Варонежскую і Растоўскую вобласці. Другі этап, паводле паведамлення гэтай жа крыніцы, пачнецца пасля 13 жніўня. З’явіліся таксама здагадкі, што гэта адбываецца праз тое, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся фінансаваць ПВК Вагнера, калі зразумеў, што Расія не будзе нічога плаціць, як ён, відавочна, чакаў.

Паведамленні пра тое, што сілы ПВК Вагнера сыходзяць з Беларусі — адносна бяспечнага прытулку — назад у Расію, імаверна, значаць, што ўгода, якая дазволіла прыватнай ваеннай кампаніі пераехаць у Беларусь і працягнуць дзейнасць там і ў Афрыцы, сарвалася, кажуць у Інстытуце.

Разам з тым аналітыкі адзначаюць, што не могуць пацвердзіць дакладнасць распаўсюджанай інфармацыі, і будучыня групы ПВК Вагнера на момант публікацыі застаецца незразумелай. Інстытут працягне адсочваць і паведамляць інфармацыю што да ПВК у Беларусі.

У ISW таксама мяркуюць, што Уладзімір Пуцін спрабуе захаваць ПВК Вагнера як баявую адзінку, але аддзяліць яе ад Прыгожына. Так, Пуцін раней выставіў Прыгожына карумпаваным хлусам, каб разбурыць ягоную рэпутацыю сярод прадстаўнікоў ПВК і ў расійскім грамадстве, аднак прысутнасць таго ў кулуарах саміту Расія — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу 27 ліпеня сведчыць, што расійскаму прэзідэнту не ўдалося дасягнуць задуманага.

У той жа час спробы Пуціна захаваць баявы складнік «вагнераўскіх» сіл без Прыгожына, падобна, супярэчаць мэтам міністра абароны Сяргея Шайгу. Паводле звестак расійскай інсайдарскай крыніцы, Шайгу спрабуе адабраць у Прыгожына рычагі ўплыву ў Афрыцы, чым раззлаваў кіраўніцтва і наймітаў. Калі гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці, то дзеянні Шайгу могуць адвярнуць ад Пуціна тых вагнераўцаў, добразычлівасці якіх ён дамагаецца. Прыярытэты Пуціна і Шайгу за час вайны ва Украіне перыядычна разыходзяцца: Пуцін імкнецца выбудаваць адносіны з групамі-канкурэнтамі і ўраўнаважыць іх інтарэсы, а Шайгу спрабуе ўсталяваць поўны кантроль над усімі сіламі, задзейнічанымі ва Украіне. Пакуль гэтая супярэчнасць будзе захоўвацца, Пуцін наўрад ці вырашыць праблему ПВК Вагнера, кажуць у ISW.

Украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні як мінімум на трох участках фронту і 9 жніўня прасунуліся на асобных участках. Паводле паведамлення Генштаба Украіны, украінскія войскі працягвалі контрнаступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, Бярдзянска і Мелітопаля. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 9 жніўня, сведчаць пра тое, што ўкраінскія сілы прасоўваліся на паўночны ўсход ад Рабоціна ў заходняй частцы Запарожскай вобласці, але маштабы гэтага прасоўвання пакуль няясныя. Афіцыйны прадстаўнік Таўрычаскай аператыўна-стратэгічнай групы войскаў Сяргей Кузьмін заявіў 8 жніўня, што ўкраінскія сілы выйшлі да пярэдняй мяжы расійскай абароны ў неназваным раёне на Мелітопальскім або Бярдзянскім напрамку. Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла 9 жніўня, што ўкраінскія сілы часткова дамагліся поспеху на поўдзень ад Вялікай Навасёлкі ў раёне Ураджайнага і Прыютнага і на паўднёвы ўсход ад Арэхава. Вядомы расійскі ваенны блогер заявіў, што ўкраінскія войскі прасунуліся ва Ураджайным на мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, і дапусціў, што ўкраінскія сілы маглі захапіць некаторыя расійскія пазіцыі на поўдзень ад Бахмута. Маляр заявіла, што ўкраінскія сілы вядуць контрнаступленне і паспяхова зніжаюць наступальны патэнцыял Расіі, як гэта рабілі падчас кампаніі па вызваленні летам-восенню 2022 года Херсонскай вобласці.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні на рубяжы Сватава — Крамянная, у раёне Бахмута, на рубяжы Аўдзееўка — Данецк, на ўчастку мяжы Данецкай і Запарожскай абласцей, у заходняй частцы Запарожскай вобласці і прасунуліся на рубяжы Сватава — Крамянная, на поўнач ад Бахмута і на захадзе Запарожскай вобласці;
  • відэазапіс, апублікаваны 9 жніўня, яшчэ раз пацвярджае высновы ISW пра тое, што УСУ, імаверна, правялі абмежаваны рэйд на левым беразе Дняпра ў раёне Казачых Лагераў;
  • расійскія афіцыйныя асобы, відаць, ствараюць умовы для апраўдання магчымай неабходнасці адмены або пераносу рэгіянальных выбараў на акупаваных тэрыторыях у выпадку поспеху ўкраінскага контрнаступлення.