Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  8. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  9. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


У аўторак у цэнтральнай частцы сектара Газа ў выніку абстрэлу загінула больш за 20 ізраільскіх вайскоўцаў. Гэта самыя шматлікія аднаразовыя страты ў шэрагах ізраільскай арміі з пачатку ваеннай аперацыі ЦАХАЛ супраць ХАМАС пасля нападу баевікоў 7 кастрычніка, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Израильские солдаты действуют на территории сектора Газа, 2 ноября 2023 года. Фото: Силы обороны Израиля
Ізраільскія салдаты дзейнічаюць на тэрыторыі сектара Газа, 2 лістапада 2023 года. Фота: Армія абароны Ізраіля

Дакладная колькасць загінулых пакуль невядомая. Прадстаўнік ЦАХАЛ адмірал Даніэль Хагары паведаміў пра 21 вайскоўца, шэраг ізраільскіх крыніц піша, што загінулі 24 чалавекі.

Як менавіта гэта адбылося, пакуль таксама ўдакладняецца.

«Мы пакуль вывучаем абставіны здарэння і расследуем прычыны выбухаў», — сказаў Хагары.

Паводле папярэдняй версіі Арміі абароны Ізраіля, вайскоўцы знаходзіліся ў двух будынках, дзе заклалі выбуховыя прылады для іх разбурэння. Аднак прылады здэтанавалі раней, чым салдаты паспелі адтуль выйсці.

Як мяркуецца, будынкі трапілі пад гранатамётны агонь баевікоў.

Таксама паведамляецца, што на тым жа пятачку быў абстраляны ізраільскі танк, і, магчыма, частка ахвяр — экіпаж танка.

Паводле інфармацыі ізраільскіх уладаў, большасць загінулых — рэзервісты.

«Нашыя рэзервісты ахвяравалі самым дарагім, каб мы ўсе маглі жыць тут у поўнай бяспецы», — сказаў Хагары.

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Херцаг заявіў, што Ізраіль перажывае «невыносна цяжкую раніцу».

Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант паабяцаў, што гэтыя смерці яшчэ больш падштурхнуць Ізраіль да дасягнення яго баявых мэтаў.

Сітуацыя на полі бою

Інцыдэнт адбыўся на фоне прасоўвання ізраільскай арміі ўглыб сектара пры агнявой падтрымцы з паветра, зямлі і мора.

У аўторак ізраільскае камандаванне заявіла, што ЦАХАЛ завяршыў акружэнне горада Хан-Юніс, чаму папярэднічалі некалькі дзён лютых баёў.

Мінздароўя Газы, якое знаходзіцца пад кантролем ХАМАС, заяўляе, што за апошнія суткі па ўсім сектары загінулі 195 палестынцаў, больш за 350 — параненыя. Праверыць незалежна гэтыя звесткі немагчыма.

Раней палестынскае аддзяленне Чырвонага Паўмесяца паведаміла, што ізраільская артылерыя нанесла ўдар па офісе арганізацыі, які размяшчаецца на поўдзень ад Хан-Юніса. Падчас абстрэлу ў будынку нібыта хаваліся мірныя палестынцы, некаторыя атрымалі раненні. Пацверджання гэтай інфармацыі таксама пакуль няма.

У гэты момант войскі ЦАХАЛ прасоўваюцца да прыбярэжнага раёна аль-Мавасі, які раней ізраільцяне абвясцілі бяспечнай зонай.

ЗША просяць Ізраіль выконваць міжнародныя нормы

ЗША просяць Ізраіль рабіць усё для абароны мірных палестынцаў, персаналу і пацыентаў бальніц.

Напярэдадні ў адрас Ізраіля прагучалі абвінавачанні з боку палестынскіх медыкаў, што вайскоўцы ЦАХАЛ урываюцца ў бальніцы і паводзяць сябе агрэсіўна ў дачыненні да медыкаў і хворых. Ізраіль гэтыя абвінавачанні ніяк не каментуе, а іншых пацверджанняў, акрамя палестынскіх крыніц, ім няма.

Ізраіль, наадварот, заяўляе, што баевікі ХАМАС выкарыстоўваюць бальніцы як прыкрыццё.

Напярэдадні дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джон Кірбі заявіў, што ЗША не перастаюць прызнаваць права Ізраіля на самаабарону, але просяць ізраільскіх партнёраў выконваць нормы міжнароднага права ў дачыненні да мірнага насельніцтва.