Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


Сілы абароны поўдня Украіны апублікавалі відэа, знятае ў вёсцы Рабоціна Запарожскай вобласці. Населены пункт практычна цалкам зраўнялі з зямлёй — пра тое, што тут калісьці былі дамы, нагадваюць толькі рэшткі падмуркаў.

«Вось так цяпер выглядае Рабоціна, якое нават немагчыма назваць населеным пунктам, бо насельніцтва няма… Ратуючыся ад рашыстаў, людзі вымушаныя былі з’ехаць, бо не засталося ніводнай цэлай хаты. Такі твар мае «рускі свет», — гаворыцца ў паведамленні пад відэа.

У Сілах абароны поўдня адзначылі, што расійская армія «вызваляе» ўкраінскія населеныя пункты «ад садоў у квецені, ад утульных дамоў, ад дзіцячага смеху і ад жыцця», а потым на руінах рапартуе пра «поспехі на фронце».

У Рабоціне да вайны жыло каля 500 чалавек. Вёску акупавалаа расійская армія ў сакавіку 2022 года. У канцы жніўня 2023 года Міністэрства абароны Украіны афіцыйна абвясціла пра вызваленне Рабоціна. Пазней украінскія войскі вымушаныя былі адысці з населенага пункта і замацаваліся паўночней. Рабоціна застаецца адным з самых гарачых пунктаў на лініі фронту.