Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


У аэрапорце Вільнюса ў аўторак здзейсніў пасадку самалёт з Мінска, паведамляе партал Delfi.

Самолет Evektor SportStar RTC с бортовым номером EW–535SL. Фото: jetphotos.com
Самалёт Evektor SportStar RTC з бартавым нумарам EW-535SL. Фота: jetphotos.com

Мяркуючы з дадзеных сэрвісу Flightradar, 28 траўня ў 08.30 у Вільнюсе здзейсніў пасадку невялікі спартыўны самалёт (рэгістрацыйны нумар EW-535SL). Ён знаходзіцца ва ўласнасці прыватнага аэрадрома пад Мінскам.

Прадстаўнік «Літоўскіх аэрапортаў» Тадас Васіляўскас пацвердзіў, што самалёт прыляцеў з беларускай сталіцы, праводзілася жорсткая працэдура ўзгаднення палёту і праверкі. Самалётам кіравала прыватная асоба.

«Пасля працэдуры праверкі самалёту дазволілі здзейсніць пасадку ў Вільнюскім аэрапорце», — сказаў ён. Паводле яго, такія працэдуры распаўсюджваюцца на ўсе нерэгулярныя рэйсы.

Маршрут полета EW–535SL 28 мая 2024 года. Иллюстрация: Flightradar
Маршрут палёту EW-535SL 28 траўня 2024 года. Ілюстрацыя: Flightradar

Нагадаем, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску ў траўні 2021 года Еўрасаюз забараніў беларускім самалётам выкарыстоўваць еўрапейскую паветраную прастору і аэрапорты. Пазней да санкцый далучыліся і краіны, якія не ўваходзяць у ЕС: Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, а таксама Украіна.

Еўрасаюз таксама рэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі.