Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  2. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  5. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  6. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  7. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  8. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  11. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  12. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  15. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  18. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што падчас ранішняй ракетнай атакі не наносілі ўдараў па цывільных аб’ектах ва Украіне. У Службе бяспекі Украіны кажуць пра адваротнае і публікуюць фота, як сцвярджаецца, абломкаў расійскай ракеты, знойдзеных на тэрыторыі дзіцячай бальніцы «Ахматдзет». Расказваем, што вядома на гэты момант.

Спасатели несут раненую женщину, извлеченную из-под завалов жилого дома, разрушенного в результате российского ракетного удара. Киев, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Ратавальнікі нясуць параненую жанчыну, якую дасталі з завалаў жылога дома, разбуранага ў выніку расійскага ракетнага ўдару. Кіеў, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Мінабароны РФ: Ракета ўкраінскай СПА

Міністэрства абароны Расіі дало справаздачу пра эфектыўны групавы ўдар «высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці па аб’ектах вайсковай прамысловасці Украіны і авіяцыйных базах УСУ». Там заявілі, што ён быў нанесены «ў адказ на спробы нанясення кіеўскім рэжымам шкоды аб’ектам расійскай энэргетыкі і эканомікі».

«Заявы прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму пра нібыта наўмысны ракетны ўдар Расіі па цывільных аб’ектах абсалютна не адпавядаюць рэчаіснасці. Шматлікія апублікаваныя фота і відэакадры з Кіева адназначна пацвярджаюць факт разбурэнняў з прычыны падзення ўкраінскай ракеты СПА, запушчанай з зенітнага ракетнага комплексу ў межах горада», — гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.

СБУ: Гэта ваеннае злачынства

Між тым украінскія тэлеграм-каналы публікуюць відэа, як сцвярджаецца, моманту прылёту ракеты ў дзіцячую бальніцу «Ахматдзет».

Служба бяспекі Украіны паведамляе, што, паводле звестак следства, Расія нанесла ўдар ракетай Х-101.

«На месцы трагедыі ўжо знойдзеныя адпаведныя доказы: у прыватнасці, абломкі корпуса задняй часткі ракеты Х-101 з серыйным нумарам і частка руля гэтай жа ракеты», — заявілі ў СБУ, апублікаваўшы фота знаходак.

Фото: Служба безопасности Украины
Фота: Служба бяспекі Украіны

Удар па Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай бальніцы «Ахматдзет» СБУ кваліфікавала як ваеннае злачынства. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 438 Крымінальнага кодэкса Украіны (Парушэнні законаў і звычаяў вайны, спалучаныя з наўмысным забойствам).

Выратавальныя работы працягваюцца, колькасць ахвяраў расце

Для нанясення ўдару Расія выкарыстала 38 ракет розных тыпаў, у тым ліку аэрабалістычную ракету «Кінжал», «Іскандэры», крылатыя ракеты «Цыркон»,

Х-101, «Калібры», Х-22 і кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59/Х-69, расказалі ў Паветраных сілах Украіны. СПА знішчыла 30 з іх.

Ахвярамі ранішняй ракетнай атакі, паводле апошніх звестак, стала больш за 140 чалавек: загінуў 31 мірны жыхар — 20 у Кіеве і 11 на Днепрапятроўшчыне, раненні атрымалі 125 чалавек.

«Пацверджаная гібель двух дарослых у бальніцы „Ахматдзет“. Адна з іх — маладая доктарка медустановы. У бальніцы „Ахматдзет“ цяпер 16 пацярпелых. Сямёра з іх — дзеці. 15 пацярпелых шпіталізавалі», — расказаў мэр Кіева Віталь Клічко.

Ребенка эвакуируют из пострадавшей в результате российского ракетного обстрела детской больницы «Охматдет», Киев, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Дзіця эвакуююць з пацярпелай у выніку расійскага ракетнага абстрэлу дзіцячай бальніцы «Ахматдзет», Кіеў, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

Паводле яго звестак, папярэдне сем чалавек загінулі ў Дняпроўскім раёне ў выніку падзення абломкаў на медыцынскі цэнтр, яшчэ сямёра загінулых у бізнес-цэнтры ў Саломенскім раёне.

Женщина сидит рядом с телами своих родственников, погибших в результате российского ракетного удара. Киев, Украина, 8 июля 2024 года. Фото: Reuters
Жанчына сядзіць побач з целамі сваіх сваякоў, якія загінулі ў выніку расійскага ракетнага ўдару. Кіеў, Украіна, 8 ліпеня 2024 года. Фота: Reuters

У Крывым Рогу дзесяць загінулых і 41 паранены. 9 ліпеня ў Кіеве і Крывым Рогу абвешчаны дзень жалобы.