Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Малдова можа паўтарыць лёс Украіны, калі прызнае генацыдам голад у краіне ў пасляваенныя 1946−1947 гады. Так экс-прэзідэнт Расіі адрэагаваў на адпаведную прапанову спікера малдаўскага парламента Ігара Гросу.

Зампред Совбеза России Дмитрий Медведев. Фото: Reuters
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Reuters

«Ва Украіне шлях ад фармалізацыі „галадаморскіх казак“ у 2006 годзе ў выглядзе адпаведнага закона да стварэння ў 2014 годзе першага нацысцкага батальёна, а пасля палка і брыгады „Азоў“ заняў менш за 10 гадоў. Усё гэта — звёны аднаго ланцуга: фашызацыі краіны і стварэння ў грамадстве атмасферы нянавісці. Хто б мог падумаць пра гэта ў „Незалежнай“ у 2006 годзе?

А ўсё ад „гульняў“ з гісторыяй. Не варта з ёю бяздумна гуляць, каб у выніку не аказацца на новай вайне! Ці Малдавія сапраўды хоча падзяліць лёс б. Украіны?» — напісаў Мядзведзеў «ВКонтакте».

Мядзведзеў ва ўласцівай яму манеры назваў малдаўскага дэпутата «наглым лицемерным дураком», «придурком», «младофальсификатором истории из числа соросовских выкормышей». І заявіў, што той хоча «ператварыць трагедыю супраць нашай агульнай тады краіны ў фарс».

Голад, які ахапіў у 1946−1947 гадах тады Малдаўскую ССР, паводле розных ацэнак, забраў жыцці ад 70−80 тысяч да 150−200 тысяч чалавек. Яго прычынамі сталі засуха і палітыка найвышэйшага крамлёўскага кіраўніцтва.