Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Следчы камітэт Расіі адмовіўся заводзіць крымінальную справу «па факце знаходжання трупа» Аляксея Навальнага ў калоніі «Харп». Пра гэта гаворыцца ў пастанове, якую апублікавалі 15 жніўня паплечнікі расійскага палітыка.

Алексей Навальный за решеткой. Май 2022 года. Фото: Reuters
Аляксей Навальны за кратамі. Травень 2022 года. Фота: Reuters

Як вынікае з дакумента, афіцыйная прычына смерці Навальнага — «камбінаванае захворванне».

«Смерць Навальнага А.А. мае арытмагенны характар, які выявіўся ў парушэнні рытму і праводнасці сэрца. Трыгерам да ўзнікнення парушэння рытму стала крытычнае павышэнне артэрыяльнага ціску (гіпертанічны крыз), якое суправаджалася вызваленнем гарманальных вазаканстрыктараў, павелічэннем аб’ёму цыркуляцыі крыві, што прывяло да перагрузкі ціскам і аб’ёмам камер сэрца», — гаворыцца ў апублікаванай пастанове.

Паплечнікі Навальнага з такім заключэннем не пагадзіліся.

«Паўгода пуцінскія следчыя не маглі сфармуляваць сваю версію таго, што ж здарылася. І нічога не прыдумалі. Рэальна нічога. Напісалі кучу хваробаў, якія ёсць у кожнага другога, але ад якіх ніхто імгненна не памірае. І напісалі, што проста раптам узнікла арытмія, і таму Навальны памёр. Гэта нават не тромб, пра які казалі спачатку. Следчыя цяпер проста прыкрываюць забойства. Але я ўпэўнены, што яно будзе расследаванае і будуць знойдзеныя ўсе выканаўцы забойства», — напісаў дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў.

Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расіі паведаміў пра смерць палітвязня Аляксея Навальнага. У паведамленні гаварылася, што ён памёр у калоніі пасля прагулкі. Следчы камітэт РФ арганізаваў працэсуальную праверку па факце смерці апазіцыянера.

У суботу, 17 лютага, каманда палітыка пацвердзіла яго смерць.

Аляксей Навальны знаходзіўся ў ПК-3 у пасёлку Харп Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі Расіі, куды яго перавялі з ПК-6 ва Уладзімірскай вобласці.

Упершыню яго асудзілі на пазбаўленне волі ў лютым 2021 года. Яму прызначылі два гады і восем месяцаў калоніі агульнага рэжыму па справе «Іў Рашэ», прызнаўшы вінаватым у махлярстве. У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па іншай справе пра махлярства і абразу суддзі, прызначыўшы дзевяць гадоў калоніі строгага рэжыму.

У жніўні мінулага года яго прызналі вінаватым у стварэнні экстрэмісцкай супольнасці, закліках да экстрэмізму, стварэнні НКА, якая замахваецца на правы грамадзян, фінансаванні экстрэмізму, а таксама ва ўцягванні няпоўнагадовых у небяспечныя дзеянні і рэабілітацыі нацызму. Яму прызначылі 19 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама