Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Тэлеканал CNN паведаміў, што атрымаў два відэазапісы, як сцвярджаецца, забойства расійскімі вайскоўцамі байцоў УСУ, што здаліся ў палон. Яшчэ адно відэа публікуе ўкраінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць».

Асцярожна! У тэксце прысутнічае відэа, якое можа вас шакаваць.

Апублікаваныя CNN відэа, як паведамляецца, былі знятыя ў Данецкай і Запарожскай абласцях.

На першым, знятым пад Пакроўскам у канцы жніўня гэтага года, трое байцоў УСУ з заведзенымі за галаву рукамі становяцца на калені пасярод пыльнай дарогі, а потым падаюць на зямлю.

Другое відэа, зробленае ў траўні, зафіксавала забойства ўзятых у палон украінскіх байцоў пад Рабоцінам. На ім расійскія вайскоўцы загадваюць вайскоўцам УСУ легчы тварам уніз пасля таго, як іх бліндаж быў захоплены, пасля чаго камандзір з пазыўным Турак аддае загад салдату з пазыўным Малы «абнуліць іх». Як адзначае CNN, аўдыёразшыфроўку перахопу гэтай размовы ім дала ваенная выведка Украіны.

Украінскі праект Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі «Хачу жыць» не ўдакладняе, дзе і калі было зробленае апублікаванае імі 6 верасня відэа. Адзначаецца толькі, што яго распаўсюдзілі ў сеціве самі расіяне. Яно знятае з блізкай адлегласці, хутчэй за ўсё, на тэлефон аднаго з салдат арміі РФ, якія здзейснілі ваеннае злачынства (мы не публікуем яго з меркаванняў гуманнасці).

Упаўнаважаны па правах чалавека Вярхоўнай рады Украіны Дзмітрый Лубінец заявіў, што звярнуўся ў ААН і Міжнародны Чырвоны Крыж з нагоды фактаў імаверных забойстваў украінскіх ваеннапалонных. Гэтыя арганізацыі, на яго думку, павінныя прымусіць Расію выконваць нормы міжнароднага гуманітарнага права і фіксаваць кожнае парушэнне.

«Расстрэл расіянамі ўкраінскага ваеннапалоннага — гэта грубае парушэнне Жэнеўскіх канвенцый! Бо краіна, якая бярэ ў палон, павінная гарантаваць захаванне жыцця ваеннапалонным і адказвае за абыходжанне з імі», — нагадаў Лубінец.

Генеральны пракурор Андрэй Косцін паведаміў CNN, што яго ведамства расследуе 28 падобных выпадкаў, у якіх агулам з пачатку вайны загінулі 62 украінскія вайскоўцы.

«Калі ваеннапалонныя здаюцца, калі яны дэманструюць, што яны здаюцца, калі яны не маюць зброі ў руках, то расстрэл — ваеннае злачынства», — заявіў Косцін журналістам. Ён назваў гэтыя забойствы часткай арганізаванай палітыкі Крамля.

Міністэрства абароны Расіі не адказала на запыт CNN.